Пiсталет як аргумент
Пiсталет як аргумент
Супрацоўнiкi ДАІ ў Гродне аператыўна затрымалi мясцовага жыхара, якi падазраецца ў пагрозе забойствам. Увечары памiж зламыснiкам i вадзiцелем прыватнага транспартнага прадпрыемства ў двары дома па вулiцы Славiнскага ўзнiкла канфлiктная сiтуацыя. Вадзiцель грузавога "Мерседэса" вярнуўся з рэйса i збiраўся разгрузiць машыну. Калi яго аўтамабiль рухаўся заднiм ходам, на шляху ўзнiкла легкавая машына. Яна такiм жа чынам ехала насустрач. Абодва вадзiцелi былi вымушаны спынiць рух. Раптам вадзiцель легкавiка падышоў да "Мерседэса", стаў абурацца i выказваць пагрозы. Потым дастаў прадмет, падобны на пiсталет. Убачыўшы накiраваны на сябе "ствол", вадзiцель "Мерседэса" зразумеў, што далейшая размова можа скончыцца сумна. Ад’язджаючы ад месца iнцыдэнту, ён па мабiльным тэлефоне пазванiў у мiлiцыю па нумары 102 i паведамiў пра здарэнне. Першым на месца прыбыў нарад батальёна дарожна-патрульнай службы ДАI УУС аблвыканкама. Праваахоўнiкi праз дзяжурнага iнспектара даведалiся, каму належыць машына, на якой паехаў зламыснiк, i накiравалiся да месца яго жыхарства на вулiцу Пестрака. Чалавек, якi падазраецца ў злачынстве, быў затрыманы ў двары свайго дома. Iван РЫБАК, намеснiк начальнiка УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi ДАІ ў Гродне аператыўна затрымалi мясцовага жыхара, якi падазраецца ў пагрозе забойствам. Увечары памiж зламыснiкам i вадзiцелем прыватна
|
|