Першыя чачоткi клiкаюць зiму
Першыя чачоткi клiкаюць зiму
Усiм вядома, што "галасiстая" вясна пачынаецца тады, калi ў Беларусь з месцаў зiмоўкi прылятаюць першыя жаўрукi, кнiгаўкi i шпакi. Аказваецца, што ў зiмы таксама ёсць свае крылатыя "пiянеры". Сапраўднымi вестуны зiмы ў нашай краiне — маленькiя шаравата-бурыя птушачкi з ружовымi грудкамi i малiнавымi шапачкамi на галаве — звычайныя чачоткi. Спецыялiсты грамадскай арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны" заўважылi першых чачотак 26 кастрычнiка пад Барысавам i 28 кастрычнiка ўжо каля Мiнска. Гняздуецца чачотка ў зонах тундры, лесатундры, тайгi Еўразii i Паўночнай Амерыкi, паведамiў журналiсту "Звязды" спецыялiст па экалагiчнай адукацыi грамадскай арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Руслан Шайкiн. Паўночная мяжа арэала дасягае арктычных узбярэжжаў. У Беларусi гэтыя маленькiя прыгажунi з’яўляюцца ў апошнiя днi кастрычнiка i лiстападзе. Лётаюць чачоткi чародкамi па зараснiках лебяды i iншага пустазелля. Птушачкi вельмi даверлiвыя, таму ў час харчавання да iх можна падысцi вельмi блiзка. Аднак, калi толькi адна птушка заўважыць небяспеку i страпянецца, то амаль iмгненна ўся чарада дружна ўзнiмаецца ў паветра i ляцiць у iншае месца. Праз пэўны час гэтак жа дружна птушкi вяртаюцца на старое месца, дзе з асалодай лушчаць насенне пустазелля. Цяпер чачотак можна назiраць у бярозавым гаi цi алешнiку. Яны спрытна чапляюцца да шышак i дастаюць з iх насенне. У час пералётаў першыя зiмовыя птушкi заўсёды падаюць гукi: "чэт-чэт-чэт". Іншы раз чуваць i другi гук: "п’ю-i", якi сiгналiзуе аб хваляваннi птушкi. У асобныя гады да нас прылятае i блiзкая сваячка звычайнай чачоткi — попельная чачотка. Гэта птушка адрознiваецца больш светлай афарбоўкай. Чачоткi жывуць у Беларусi толькi ў халодны перыяд, а потым з першым веснавым цяплом ляцяць гнездавацца ў таёжныя лясы. Другiмi вестунамi зiмы лiчацца снегiры. Гэтыя чырванагрудыя прыгажунчыкi гняздуюцца на тэрыторыi Беларусi. Пасля першых сур’ёзных маразоў снегiры масава наведваюць гарады i вёскi, дзе iх лягчэй заўважыць. Гiль — звычайная беларуская птушка, аднак частка папуляцыi замежных снегiроў сапраўды прылятае да нас з паўночных рэгiёнаў Расii. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усiм вядома, што "галасiстая" вясна пачынаецца тады, калi ў Беларусь з месцаў зiмоўкi прылятаюць першыя жаўрукi, кнiгаўкi i шпакi. Аказваецц |
|