За словамі не забывацца пра справы!
За словамі не забывацца пра справы!
У юбiлейны, 90-гадовы дзень нараджэння камсамола, у Мiнску прайшоў 40-ы з’езд грамадскага аб’яднання Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi, арганiзацыi, якая сёння з’яўляецца правапераемнiкам камсамола i iмкнецца працягваць яго лепшыя традыцыi. За шэсць гадоў свайго iснавання БРСМ стала самым масавым маладзёжным аб’яднаннем краiны i вядучай маладзёжнай арганiзацыяй рэспублiкi. Яе ячэйкi арганiзаваны i працуюць у навучальных установах, вайсковых часцях, на прамысловых прадпрыемствах, у сельскагаспадарчых калектывах — больш як 490 тысяч маладых беларусаў аб’яднаныя агульнай мэтай, энергiяй i мэтанакiраванасцю. Амаль паўтары тысячы дэлегатаў з усiх рэгiёнаў краiны, ветэраны камсамольскага руху, дэлегацыi замежных партнёраў БРСМ з маладзёжных арганiзацый Расii, Лiтвы, Польшчы, Чэхii, Кубы, Венесуэлы i многiх iншых краiн узялi ўдзел у мерапрыемстве. Час паказаў, адзначыў Першы сакратар ЦК БРСМ Юрый Крывадубскi, што маладзёжны саюз адбыўся як згуртаваная арганiзацыя, якая зарэкамендавала сябе канкрэтнымi справамi i аўтарытэтам не толькi ў маладзёжным асяроддзi, але i ў грамадстве ў цэлым. Інiцыятывы саюза знаходзяць падтрымку ў дзяржавы i, дзякуючы гэтаму, ствараюцца максiмальныя ўмовы для самарэалiзацыi моладзі. А вiцэ-прэм’ер беларускага Урада Аляксандр Косiнец падкрэслiў, што развiвацца трэба яшчэ iнтэнсiўней, i рухацца толькi наперад, за жыццём, якое нiколi не стаiць на месцы. А для гэтага неабходна шырэй ужываць iнавацыйныя формы i метады работы, больш адказна працаваць з кадрамi. Наогул, на з’ездзе гучала многа цiкавых i смелых прапаноў, было нямала i канструктыўнай крытыкi. Напэўна, усiм дэлегатам запомнiцца выступленне вядучага заатэхнiка Глыбоцкай райплемстанцыi Валерыя Шарабайкi, якi гаварыў аб тым, як няпроста сёння жывецца сельскай моладзi i чаго не хапае маладзёжнаму саюзу ў рабоце менавiта ў вёсцы. Закраналiся таксама такiя праблемныя моманты ў жыццi моладзi, як здаровы лад жыцця, працаўладкаванне студэнтаў i жыццё працуючай моладзi ў цэлым, валанцёрскi рух i многае iншае. Самае галоўнае тут: прыгожыя i ў цэлым правiльныя словы прамаўлялiся i з трыбун з’ездаў i пленумаў ВЛКСМ. Не заўсёды яны супадалi са справамi. Вось чаго нельга дапусцiць Беларускаму рэспублiканскаму саюзу моладзi i ў год юбiлейнай даты камсамола, i ў наступныя гады. I тады лiчбы, справы, планы будуць гучаць не проста прыгожа, а — жыццёва. Аляксандр Лебедзеў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У юбiлейны, 90-гадовы дзень нараджэння камсамола, у Мiнску прайшоў 40-ы з’езд грамадскага аб’яднання Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi, арганiзацы |
|