21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 У Паставах i Глыбокiм закрыты казiно, якiя ажыццяўлялi безлiцэнзiйную дзейнасць. Як падкрэслiлi спецыялiсты Камiтэта дзяржкантролю па Вiцебскай вобласцi, гульнявыя залы ў абодвух гарадах, нягледзячы на забарону ажыццяўляць дзейнасць з 24 верасня, працягвалi працаваць. Такiм чынам яны нелегальна атрымалi Br19 млн. Незаконная выручка, таксама як i iгравыя аўтаматы, агульным коштам больш за Br137 млн, арыштаваныя. Праводзiцца расследаванне.

 Егiпецкiм жанчынам дазволiлi ўзнiмаць руку на сваiх мужоў у мэтах самаабароны. Адпаведную фетву (рашэнне) выдаў самы буйны ў свеце iсламскi ўнiверсiтэт Аль-Азхар у Каiры. Падобныя рашэннi прынялi рэлiгiйныя ўлады Саудаўскай Аравii i Турцыi. "У жонкi ёсць права бiць мужа, абараняючыся. Любы мае права абараняць сябе", заявiў кiраўнiк камiтэта па фетвах шэйх Абдэль Хамiд аль-Атраш.

 Моцны снегапад у паўночна-ўсходняй частцы ЗША стаў прычынай масавых адключэнняў электрычнасцi. У трох штатах без электрычнасцi засталiся больш за 100 тыс. будынкаў. Закрылiся буйныя аўтамагiстралi i школы, былi затрыманы многiя авiярэйсы.

 У спецыяльным адмiнiстрацыйным раёне КНР Макао, былой партугальскай калонii, у пачатку лiстапада пройдзе Сусветны туалетны самiт. Мерапрыемства арганiзаванае сусветнай туалетнай арганiзацыяй, якую ўзначальвае сiнгапурац Джэк Сiм, вядомы пад мянушкай "мiстар Туалет". Больш за 10 гадоў ён прысвяцiў барацьбе за чыстыя i якасныя туалеты ў маларазвiтых рэгiёнах свету. Для паспяховага прасоўвання справы ён задзейнiчае вядомых палiтыкаў, у т.л. i для рэкламы. На фоне ўнiтазаў яму пазiравалi тайландскi мiнiстр, брытанскi мэр i малазiйскi намеснiк мiнiстра. Па дадзеных ААН, каля 40 працэнтаў насельнiцтва планеты пазбаўленыя доступу да чыстых туалетаў. Арганiзатары спадзяюцца, што самiт дазволiць прыцягнуць у галiну iнвестыцыi i зацiкавiць прадстаўнiкоў як буйнога, так i малога бiзнэсу.

 Жыхар Калiфорнii, якога падазраюць у скупцы крадзенага, прыехаў на суд па разгляду сваёй справы на выкрадзеным аўтамабiлi — джыпе Lexus. Да ўсяго астатняга, пакуль 37-гадовы цырульнiк быў у судзе, палiцэйскiя ўбачылi ў яго аўтамабiлi 7 ёркшырскiх тэр’ераў. У вынiку супраць цырульнiка былi выстаўлены абвiнавачваннi ў скупцы крадзенага, выкраданнi аўтамабiля i жорсткiм абыходжаннi з жывёламi, так як ён не меў права зачыняць iх у аўтамабiлi, прыпаркаваным на сонечным баку. У зале суда ён быў узяты пад варту.       ПОЎНЫ АБЗАЦ  

 У Швейцарыi за падробку нумарных знакаў арыштавалi 72-гадовую зорку французскага кiнематографа Алена Дэлона. Акцёра прыгаварылi да 50 сутак турэмнага зняволення або штрафу ў памеры 600 франкаў за дзень (канчатковая сума складае каля 20 тыс. еўра) плюс судовыя выдаткi (каля 335 еўра). Сам ён з рашэннем суда катэгарычна не згодны i мяркуе абскардзiць яго. Уся справа ў тым, што ў Швейцарыi нумарны знак замацоўваецца не за аўтамабiлем, а за канкрэтным вадзiцелем, якi, перасаджваючыся з машыны на машыну, павiнен звiнцiць i перавесiць таблiчку. Дэлон, якi валодае цэлым аўтапаркам, вырашыў не замарочвацца. Ён заказаў некалькi аднолькавых нумарных знакаў i ўпрыгожыў iмi кожную са сваiх машын: "паршэ", "БМВ", "мерседэс", "лiнкольн" i iншыя, за што i быў пакараны. На дарогах не могуць ездзiць некалькi машын з аднолькавымi нумарнымi знакамi, заявiў Генеральны пракурор i аб’явiў акцёра вiнаватым "у выкарыстаннi падробленых знакаў".

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

   

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Паставах i Глыбокiм закрыты казiно, якiя ажыццяўлялi безлiцэнзiйную дзейнасць. Як падкрэслiлi спецыялiсты Камiтэта дзяржкантролю па Вiцебскай вобла
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика