21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Завяршыўся візіт у Беларусь групы замежных журналістаў

26.08.2009 13:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 ноября 2008 Политика
Радыё Свабода 31 кастрычніка завяршылася знаходжаньне ў Беларусі групы журналістаў шэрагу заходніх выданьняў і агенцтваў. Іх трохдзённы візыт стаў вынікам пагадненьня паміж беларускім урадам і лёнданскай піяр-кампаніяй “Bell Pottinger Group”. Яе ўладальнік — брытанскі лорд Тымаці Бэл — узяўся за грошы фармаваць станоўчы імідж Беларусі ў сьвеце. Ці падобны гэты прэс-тур да ўжо звыклых журналісцкіх дэсантаў з Расеі?

У склад прэс-групы ўвайшлі карэспандэнты брытанскай газэты “Financial Times” і нямецкай “Wirtschafts Woche”, агенцтваў Associated Press і Reuters, а таксама прадстаўнікі агенцтва фінансавых навінаў Bloomberg і фінансава-аналітычнай кампаніі “Global Insight”. Кіраўнік дэлегацыі і ўсёй піяр-акцыі па Беларусі ад кампаніі “Bell Pottinger Group” — Ніка дэ Клерк. Ён пацьвердзіў, што прэс-тур прымеркаваны да лістападаўскага Беларускага інвэстыцыйнага форуму ў Лёндане. Аднак казаць пра нейкія ўражаньні ад убачанага цягам папярэдніх дзён адмовіўся:

“Выбачаюся, але я не магу даваць ніякіх камэнтароў з гэтай нагоды. Я не ў такой пазыцыі, каб ад імя кампаніі выказвацца па гэтай тэме. Я проста павінен выконваць сваю працу, і, апроч яе, не ўпаўнаважаны на іншыя моманты. Нічога больш, прабачце”.

Журналісты таксама адмовіліся рабіць камэнтары, што абумоўлена пазыцыяй выданьняў. Аднак не для мікрафону адзін з удзельнікаў расказаў, чым яны займаліся ў Беларусі, пачынаючы ад 28 кастрычніка.
Паводле майго суразмоўцы, галоўны “мэсыдж” акцыі ў тым, што Беларусь імкнецца прыцягнуць заходнія інвэстыцыі ў супрацьвагу расейскаму ўплыву. Гэта падкрэсьлівалі чыноўнікі; Аляксандар Лукашэнка ўчора таксама казаў пра лібэральныя рэформы. З гэтай мэтай у Лёндане 18 лістапада пачне працу эканамічны форум, а напярэдадні яго Беларусь прэзэнтуе праекты, якія будуць там абмяркоўвацца. Абвешчана, што краіна паляпшае інвэстыцыйны клімат, умацоўвае эканамічныя рэйтынгі. Сусьветны банк і Міжнародная фінансавая карпарацыя ўжо падвысілі рэйтынг Беларусі паводле інвэстыцыйнай прывабнасьці, задача — трапіць у першую трыццатку.

28 кастрычніка журналісты наведалі ІТ-кампанію ЕРАМ, сустрэліся з выканаўчым віцэ-прэзыдэнтам Карла Робам і кіраўніком Парку высокіх тэхналёгій Валерыем Цапкалам. Наступны дзень быў прысьвечаны сустрэчам з чыноўнікамі. Прайшлі прэс-канфэрэнцыі намесьніка старшыні Нацбанку Васіля Мацюшэўскага, намесьніка міністра фінансаў Уладзімера Амарына, міністра эканомікі Мікалая Зайчанкі, віцэ-прэм’ера Андрэя Кабякова. Учора ўдзельнікі прэс-групы наведалі “Беларусбанк”, дзе даведаліся, што неўзабаве ўстанова прадасьць 25% акцыяў і правядзе поўны рэбрэндынг. Таксама гасьцям паказалі сумеснае прадпрыемства “МАЗ-МАН” і фабрыку “Мілавіца”, а посьпехі ў прамысловасьці падсумаваў намесьнік кіраўніка галіновага міністэрства Генадзь Сьвідэрскі. Мой суразмоўца падкрэсьліў, што ўва ўсіх выпадках на першы плян выступаў эканамічны бок, ніякія палітычныя аспэкты не закраналіся.

Калега дадае, што нельга параўноўваць візыт заходніх журналістаў з масавымі дэсантамі расейскіх журналістаў. Мяркуючы па тоне размовы, па вострых пытаньнях, якія задавалі, у прыватнасьці, брытанцы, беларускім уладам ня варта разьлічваць на хваласьпевы, якія звычайна чуваць ад расейцаў пасьля вяртаньня дадому. Да таго ж, як кажа суразмоўца, сур’ёзныя выданьні кшталту “Financial Times” не практыкуюць напісаньня артыкулаў на замову за грошы якога б там ні было рэжыму.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 ноября 2008 Политика Радыё Свабода 31 кастрычніка завяршылася знаходжаньне ў Беларусі групы журналістаў шэрагу заходніх выданьняў і агенцтваў. Іх трохдзённы візыт стаў вынікам пагадненьня паміж беларускім урадам і лёнданскай піяр-кампаніяй “Bell Pottinger Group”. Яе ўладальнік — брытанскі лорд Тымаці Бэл — узяўся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика