У Мінску адкрыецца персанальная выстава графікі Анджэя Канечнага
3 ноября 2008 Культура
Afisha.tut.by 12 лістапада а 17-й гадзіне Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Польскі Інстытут у Мінску запрашаюць на адкрыццё персанальнай выставы графікі Анджэя Канечнага (Гдыня, Польшча) “Пастэлі”. Анджэй Станіслаў Канечны нарадзіўся 15 студзеня 1958 г. у Торуні. Займаецца жывапісам, малюнкам, піша кароткія літаратурныя формы з гісторыі мастацтва, фельетоны і вершы. У 1979-1985 гг. вучыўся ва універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні на факультэце мастацтваў. Лаўрэат паэтычных конкурсаў імя Бруна Мільчэўскага, Рафала Ваячка, Галіны Пасьвятоўскай, Яцка Берзіна. Атрымаў дыплом у агульнапольскім конкурсе квартальніка “Карта” за “Чарнавік ваеннага становішча” (“Brulion stanu wojennego”). Томік паэзіі “Святло ў алімбіку” (“Światło w alembiku”) атрымаў дыплом у конкурсе літаратурных твораў г. Гданьска. У 1991-1993 гг. - мастацкі кіраўнік Тэлевізійнай галерэі ў Гдыні, супрацоўнік Гданьскага тэлебачання па падрыхтоўцы мастацкіх і культурных праграм. У 1990 г. і 1991 г. быў стыпендыятам Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны РП. Удзельнік міжнароднага аўкцыёна твораў мастацтва “East Meets West” (Токіо, Мехелен, Варшава). У 1990 г. атрымаў першую ўзнагароду на І Трыенале Гданьскага мастацтва. У 1999 г. атрымаў дыплом “Заслужанага дзеяча культуры” Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны РП. Выстава будзе працаваць да 30 лістапада. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3 ноября 2008 Культура Afisha.tut.by 12 лістапада а 17-й гадзіне Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Польскі Інстытут у Мінску запрашаюць на адкрыццё персанальнай выставы графікі Анджэя Канечнага (Гдыня, Польшча) “Пастэлі”.Анджэй Станіслаў Канечны нарадзіўся 15 студзеня 1958 г. у Торуні. |
|