21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыднястроўскiя памежнiкi не пусцiлi прэзiдэнта Малдовы ў родную вёску

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыднястроўскiя памежнiкi не пусцiлi прэзiдэнта Малдовы ў родную вёску Абама захоўвае лідарства

Кандыдат у прэзiдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыi Барак Абама працягвае лiдзiраваць у перадвыбарнай гонцы. Па iнфармацыi Gallup, 30 кастрычнiка — 1 лiстапада 51 працэнт амерыканскiх выбаршчыкаў аддавалi свае перавагi Абаме, а рэйтынг яго сапернiка, рэспублiканца Джона Макейна, складаў 43 працэнты.

Паводле даследавання Reuters, C-SPAN i Zogby, рэйтынг Абамы i Макейна 2 лiстапада складаў 50,9 i 43,8 працэнта адпаведна. Прыкладна тыя ж прапорцыi захоўваюцца i ў вынiках даследаванняў iншых сацыялагiчных арганiзацый i СМІ.

Выбары прэзiдэнта ЗША пройдуць сёння. Першыя вынiкi будуць падведзены ў ноч на 5 лiстапада.

Палiтолагi: пасля выбараў у ЗША Расiя заваюе Украiну, Прыбалтыку i Польшчу?

Пасля прэзiдэнцкiх выбараў у ЗША амерыканскае кiраўнiцтва мае намер справакаваць узброены канфлiкт памiж Расiяй i Украiнай, заявiў у панядзелак на прэс-канферэнцыi ў Маскве дырэктар Мiжнароднага iнстытута палiтычнай экспертызы Яўген Мiнчанка.

Паводле меркавання Мiнчанкi, на правакаванне ваеннага канфлiкту амерыканскую элiту падштурхоўвае логiка фiнансавага крызiсу. Як адзначыў эксперт, "з глабальнага крызiсу сусветнага капiталiзму Амерыцы ўдалося выкараскацца толькi ў вынiку Другой сусветнай вайны, якая дала рост амерыканскай эканомiцы". Так i цяпер, у настроях амерыканскай элiты прысутнiчае спакуса менавiта за кошт знешняга канфлiкту вырашыць свае ўнутраныя праблемы, перакананы эксперт. Верагоднасць рэалiзацыi такога сцэнарыя будзе нашмат вышэйшай, калi прэзiдэнтам ЗША стане Джон Макейн.

Кансерватыўная група Focus on Family, якая падтрымлiвае рэспублiканскую партыю, намалявала яшчэ больш "чорны" сцэнарый таго, што адбудзецца ў свеце, калi прэзiдэнтам ЗША стане дэмакрат. Падрыхтаваны кансерватарамi прагноз паказвае, што ўжо праз чатыры гады на Польшчу паляцяць расiйскiя бомбы i ракеты, а Украiну захопяць расiйскiя войскi.

Прыднястроўскiя памежнiкi не пусцiлi прэзiдэнта Малдовы ў родную вёску

Прэзiдэнта Малдовы Уладзiмiра Варонiна не пусцiлi ў Прыднястроўе, куды ён накiроўваўся разам з мiтрапалiтам Малдовы на асвячэнне царквы сваёй роднай вёскi Каржова.

Як паведамiлi ва ўрадзе Малдовы, памежнiкi непрызнанай рэспублiкi заявiлi, што не атрымалi ўказанняў ад лiдара Прыднястроўя Iгара Смiрнова на пропуск Варонiна. У вынiку картэж развярнуўся i з’ехаў у Кiшынёў. З 2001 года прэзiдэнт Малдовы не меў магчымасцi наведваць родную вёску, бо Смiрноў забаранiў яму ўезд пасля чарговага абвастрэння адносiнаўпамiж Цiраспалем i Кiшынёвам.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнта Малдовы Уладзiмiра Варонiна не пусцiлi ў Прыднястроўе, куды ён накiроўваўся разам з мiтрапалiтам Малдовы на асвячэнне царквы сваёй роднай в
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика