Натуральны прырост сталіцы
Натуральны прырост сталіцы
Як паведамiў старшыня Камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама Дзмiтрый Пiневiч, за студзень—верасень у горадзе нарадзiлася 15 588 дзяцей, што на 1033 больш, чым за аналагiчны перыяд 2007-га. Узровень нараджальнасцi ў горадзе склаў 11,5 прамiле (колькасць нованароджаных на тысячу насельнiцтва), у той час як у цэлым па краiне — 11,1 прамiле. За студзень—верасень гэтага года ў Мiнску памерлi 13 041 чалавек, што на 153 больш, чым за такi ж перыяд 2007-га. Узровень смяротнасцi склаў 9,6 прамiле, што нiжэй больш чым на 40 працэнтаў, чым у цэлым па краiне. У працаздольным узросце сёлета за дзевяць месяцаў памерлi 3603 чалавекi, што на 1,6 працэнта менш, чым год таму. Прычым смяротнасць сярод мужчын гэтай узроставай катэгорыi ў тры разы вышэйшая, чым сярод жанчын. Ва ўзросце, большым за працаздольны, памерлi 9936 мiнчан. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў старшыня Камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама Дзмiтрый Пiневiч, за студзень—верасень у горадзе нарадзiлася 15 588 дзяцей, што на 103 |
|