Па сакрэту ўсяму свету
Па сакрэту ўсяму свету
З учарашняга дня на Першым канале з’явiлася новая штотыднёвая спартыўная праграма "Арэна", падрыхтаваная Агенцтвам тэлевiзiйных навiнаў. Вядзе яе Вольга Барабаншчыкава. Паводле iдэi стваральнiкаў, канцэпцыя праграмы закладзеная ў самой назве. Арэна — гэта месца, дзе адбываюцца спаборнiцтвы, дзе вырашаюцца лёсы i рушацца мары. А гледачу ўсё гэта бачна як на далонi. Тое, што застаецца "за кулiсамi" — скандалы, iнтрыгi i iншыя падзеi тэатра спартыўнага жыцця — фiксуюць камеры i карэспандэнты АТН ва ўсiх рэгiёнах Беларусi, а таксама за межамi краiны. Свае прагнозы на блiжэйшыя спаборнiцтвы будуць даваць вядомыя людзi — як спартсмены, так i прадстаўнiкi мастацтва, бiзнэсу i г.д. Дарэчы, у праграме рэпарцёры абяцаюць не толькi паведамляць свежыя навiны, але i раскрываць некаторыя сакрэты: напрыклад, для чаго ў скачках у ваду спартсмены наведваюць джакузi ў перапынках, навошта змазваюць цела крэмам барцы перад выхадам на дыван, цi чаму ў тэнiсе так часта мяняюць мячы... Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З учарашняга дня на Першым канале з’явiлася новая штотыднёвая спартыўная праграма "Арэна", падрыхтаваная Агенцтвам тэлевiзiйных навiнаў. Вяд |
|