...
...
Рызыка развiцця iнсульту выяўлена ў 42 працэнтаў удзельнiкаў агульнагарадской медыцынскай акцыi "Разам супраць iнсульту", якая прайшла ў Мiнску. Пры гэтым вельмi высокая рызыка iнсульту выяўлена ў 180 чалавек, у сувязi з чым яны тэрмiнова былi адпраўленыя на аказанне дапамогi ў РНПЦ "Неўралогiя". Усяго да медыкаў звярнулiся 23,5 тыс. чалавек, больш за 65 працэнтаў з iх — жанчыны. За трое сутак на дарогах рэспублiкi адбылося 64 ДТЗ, у якiх 15 чалавек загiнулi i 68 атрымалi траўмы рознай ступенi цяжкасцi. У Глуску мiлiцыяй затрыманы ўрач раённай бальнiцы, якi выпiсаў за ўзнагароджанне рэцэпты для набыцця псiхатропных рэчываў. 60-гадовы неўрапатолаг на працягу месяца выпiсаў 5 рэцэптаў на падстаўных асобаў. Узбуджана крымiнальная справа. У Саратаўскай вобласцi расследуецца жорсткае забойства грамадзянiна Арменii, учыненае трыма мiлiцыянерамi. Не атрымаўшы патрэбных iм паказанняў, вартавыя парадку аблiлi затрыманага бензiнам i зажыва спалiлi. Мяркуемыя забойцы ў пагонах ужо далi прызнальныя паказаннi. Прэс-служба ГУУС распаўсюдзiла iнфармацыю толькi пасля таго, як пра гэта напiсалi саратаўскiя СМІ. Славуты iтальянскi "горад каналаў" Венецыя апынуўся затопленым. З-за шторму на моры i моцных дажджоў узровень вады ў Адрыятычным моры узняўся больш чым на метр, у вынiку чаго вада ў венецыянскiх каналах разлiлася i затапiла цэнтральныя вулiцы i плошчы горада, з гiсторыяй больш за 14 стагоддзяў. Сярод iншага затопленай аказалася знакамiтая плошча Сан-Марка, чый архiтэктурны ансамбль прызнаны сусветным шэдэўрам. Пад ваду пайшлi i масты праз каналы. Аднак паток турыстаў не спынiўся, падарожнiчаць па горадзе можна, як i раней, на гандолах. Брытанскi банкiр-мультымiльянер выйграў у латарэю пажыццёвае забеспячэнне. Брытанец будзе атрымлiваць па мiльёну долараў у год да канца жыцця. Ён купiў тры латарэйныя бiлеты i адзiн з iх аказаўся выйгрышным. За вылiкам падаткаў сума штогадовых адлiчэнняў, якую будзе атрымлiваць шчаслiўчык, складзе каля 940 тысяч долараў. 11-гадовая жыхарка Гавайскiх астравоў на распродажы, якi арганiзавала "Армiя выратавання", знайшла старую вiдэакасету, унутры якой знаходзiлiся 10 стодоларавых купюр. Свядомая дзяўчынка паведамiла пра сваю знаходку мацi i папрасiла яе аддаць грошы персаналу магазiна. Па словах дзяўчынкi, яна вырашыла, што "Армiя выратавання" зможа расходаваць гэтыя грошы на карысць бедных. Тэлевiзiйны пульт дыстанцыйнага кiравання — галоўны распаўсюджвальнiк грыпу ў жылых i службовых памяшканях, паведамiлi даследчыкi з амерыканскага ўнiверсiтэта ў штаце Вiрджынiя. Вучоныя правялi аналiз найбольш крызiсных участкаў кватэр i офiсаў з пункту гледжання ступенi небяспекi падчапiць грыпозныя вiрусы. У вынiку на першае месца выйшаў пульт дыстанцыйнага кiравання тэлевiзарам, якi гуляе па руках усiх членаў сям’i або працоўнага калектыву. Услед iдуць дзвярныя ручкi, водаправодныя краны i ручка халадзiльнiка. ПОЎНЫ АБЗАЦ Трэнажорныя залы В’етнама могуць стаць вельмi папулярнымi пасля таго, як урад выканае свае намеры па ўкараненнi забароны на ваджэнне матацыкла людзьмi з недастаткова шырокiмi грудзямi. Згодна з праектам новага закона, тыя, чые грудзi ў дыяметры не дасягаюць см, пазбаўляюцца права вадзiць матацыкл. Мэта забароны — адгарадзiць занадта худых, занадта нiзкiх i занадта слабых людзей ад ваджэння небяспечнага сродку перамяшчэння, так як яны маюць павышаную рызыку трапiць у ДТЗ. Пазбаўленне права вадзiць жалезнага каня чакае таксама в’етнамцаў з такiмi захворваннямi, як павялiчаная печань i сiнусiт (захворванне носавых пазух). Мiж тым у многiх в’етнамскiх жанчын невялiкiя грудзi, сярэднестатыстычны в’етнамец наогул не вышэй за 155 см, а жанчыны i яшчэ менш. Аднак менавiта матацыклы складаюць 90 працэнтаў транспарту ў В’етнаме. Глуханямая жанчына Марыя Бартачынi, якая жыве ў iтальянскай сталiцы, атрымала па пошце штраф у памеры 68 еўра за тое, што размаўляла па сотавым тэлефоне, знаходзячыся за рулём аўтамабiля. Італьянка абскардзiла абсурдны штраф праз адваката. Мiравы суддзя мусiў згадзiцца: палiцэйскiя, якiя выпiсалi штраф, не спынiўшы чалавека, памылiлiся. Суд прыгаварыў мэрыю да выплаты ўсiх судовых выдаткаў, анулявання штрафу i вяртанню 5 ачкоў на вадзiцельскiя правы iх уладальнiцы.Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рызыка развiцця iнсульту выяўлена ў 42 працэнтаў удзельнiкаў агульнагарадской медыцынскай акцыi "Разам супраць iнсульту", якая прайшла ў Мi |
|