Ганцавіцкія ўлады змарнавалі інвестыцыйныя сродкі
4 ноября 2008 Экономика и бизнес
Іван Юрашчык, Еўрапейскае радыё для Беларусі Пад пагрозай зрыву апынуліся інвестыцыйныя праграмы на Ганцаўшчыне, у якіх задзейнічаныя ААТ “Модуль”, камбінат панэльнага домабудавання, райаграпрамсэрвіс і хлебапрыёмнае прадпрыемства. Да такой высновы прыйшлі супрацоўнікі Дзяржкантролю. Так, на “Модулі” сёлета трэба было асвоіць 10 млрд., у аграсэрвісе - 3,1 млрд., на камбінаце домабудавання - 1,4 млрд. рублёў. Аднак на гэтых прадпрыемствах асваення сродкаў сёлета не было. Яшчэ летась на “Модулі” мусілі стварыць 50 рабочых месцаў, у аграсэрвісе - 42, аднак не стварылі ніводнага. Камбінат домабудавання замест стварэння 44 рабочых месцаў скараціў 40 супрацоўнікаў. Міжтым у Ганцавіцкім раёне ці не самы высокі ў краіне ўзровень беспрацоўя і нізкія заробкі. Мясцовыя ўлады цвердзяць, што сярэдні заробак у горадзе - 660 тыс. рублёў. У той жа час рэальны заробак на вядучых прадпрыемствах (тым жа хлебапрыёмным прадпрыемстве) - 260 тыс. рублёў на месяц. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 ноября 2008 Экономика и бизнес Іван Юрашчык, Еўрапейскае радыё для Беларусі Пад пагрозай зрыву апынуліся інвестыцыйныя праграмы на Ганцаўшчыне, у якіх задзейнічаныя ААТ “Модуль”, камбінат панэльнага домабудавання, райаграпрамсэрвіс і хлебапрыёмнае прадпрыемства. |
|