21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сын класіка: “Коласу было б няўтульна ў сённяшняй Беларусі…”

26.08.2009 14:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 ноября 2008 Культура
Арцём БАГДАНАЎ, Польскае радыё для замежжа Учора, 3 лістапада, споўнілася 126 гадоў ад Дня нараджэньня Якуба Коласа. Нядаўна мне пашчасьціла мець гутарку з малодшым сынам паэта Міхасём Міцкевічам. Спадару Міхасю 82 гады, на сёньняшні дзень ён ёсьць галоўным захавальнікам памяці пра Якуба Коласа. Спадар Міхась працуе над успамінамі, якія часткова друкуюцца ў часопісе “Дзеяслоў”. Хачу прапанаваць вам найбольш цікавыя ўрыўкі з нашай гутаркі.

На маю просьбу Міхась Міцкевіч згадаў, які быў звычайны расклад дня Якуба Коласа, а таксама якія цяжкасьці напаткалі народнага паэта ў пачатку вайны.

М. Міцкевіч: Бацька быў увогуле нешматслоўны, звычайна мала гаварыў. Толькі пасьля, пад канец жыцьця - калі вып’е троху… Ён жа ўвесь час у рабоце быў - калі яму было гаварыць?.. Я помню з малых сваіх гадоў - ён цэлымі днямі працаваў, ад раніцы да абеду, затым крыху адпачне - і да вечара. Дома працаваў, у Акадэміі навук працаваў… І калі ў часе эвакуацыі мы былі ў Ташкенце, і там ён увесь час працаваў, стараўся, каб ні дня не было без радка. Хоць не заўсёды гэта атрымоўвалася, бо вельмі цяжкія там былі ўмовы - і кліматычныя, і матэрыяльныя. Гэта яшчэ добра, што тры тысячы прывезьлі ў 1941 годзе - дапамогу ад Рады міністраў, іначай нічога б не было. Ашчадная кніжка тут засталася, пэнсійная кніжка - усё згарэла разам з хатай… Ніякіх сродкаў не было…

І няўжо народнаму паэту не аднавілі ашчадных кніжак?

М. Міцкевіч: Пасьля аднавілі, але гэта было толькі ў 1942 годзе. А гэты год становішча было вельмі цяжкае. Жылі тым, што бацька зарабляў ад выступаў па радыё, пісаньня ў газэты й часопісы - “Заря Востока” і гэтак далей… Гэта была вар’яцкая праца!.. Хадзіў па гэтых рэдакцыях, пісаў і сваім хлопцам у Маскву, каб надрукавалі што - Броўку, Лынькову… Друкавалі нешта, высылалі ганарары.

У часе гутаркі спадар Міхась распавёў мне неверагодны факт: за апошнія 10 гадоў жыцьця Якуб Колас меў 26 запаленьняў лёгкіх! У сына паэта сваё меркаваньне прычыны гэтага.

М. Міцкевіч: Гэта ўсё вынікі таго паленьня - ён жа паліў з шасьці гадоў!.. Паліў, можна сказаць, усё жыцьцё - пакуль акадэмік Вінаградаў не папярэдзіў: хочаш жыць - кідай паліць! І Колас кінуў! Цяжка было - гэта ж быў ужо ці 47-ы, ці 48-ы год, бацька ўжо быў стары… Гарэлка замяняла трошку - стопачку часам выпіваў…

Безумоўна, размаўляючы з сынам аднаго са стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы, абмінуць пытаньне мовы я ня мог.

М. Міцкевіч: І Купала, і Колас добра ўяўлялі сабе, што такое значыць мова для народа. Хоць яны, напэўна, і не чыталі працы Ільіна - вялікага расейскага філосафа й багаслова, якога Ленін выслаў разам зь дзьвюма тысячамі прафэсараў. Ён яшчэ ў 1915 годзе пісаў аб нацыяналізьме, аб нацыяналістах - хто яны такія, як гэта ўзьнікае. І што адбываецца зь людзьмі, калі яны губляюць сваю мову - яны проста пераўтвараюцца ў гістарычнае сьмецьце, у пясок. Народ зьнікае, калі губляецца мова. І гэты закон, які ўвялі аб дзьвюхмоўі - гэта здрадніцкі закон, які быў справакаваны пятай калёнай расейскага імпэрыялізму, якая тут акапалася…

Яшчэ мне вельмі карцела запытацца, ці быў Якуб Колас нацыяналістам - на думку спадара Міхася.

М. Міцкевіч: Мы ўсе нацыяналісты - калі мы беларусы! І людзі, якія спрыяюць гэтай плыні - гэта людзі, якія любяць бясконца свой народ, якія сьвята аберагаюць мову, якія любяць і шануюць гісторыю… Іншы сынонім - гэта патрыёт.

Апошняе пытаньне было рытарычным: ці ўтульна адчуваў бы сябе Якуб Колас у сёньняшняй Беларусі. Адказ адназначны.

М. Міцкевіч: Канечне, не! Гэта безумоўна! Нікому няўтульна з патрыётаў, калі ідзе мэтанакіраванае вынішчэньне нацыі ды ўсяго беларускага! Канечне, кожны адукаваны чалавек, які любіць свой народ, які яму адданы, - будзе супраціўляцца!

Гэта быў сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч. Учора клясыку беларускай літаратуры споўнілася б 126 гадоў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 ноября 2008 Культура Арцём БАГДАНАЎ, Польскае радыё для замежжа Учора, 3 лістапада, споўнілася 126 гадоў ад Дня нараджэньня Якуба Коласа.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика