21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Урад вырашыў зэканоміць на маламаёмасных?

26.08.2009 14:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 ноября 2008 Экономика и бизнес
Павал Гіба, Еўрапейскае радыё для Беларусі Мінпрацы паменшыла бюджэт пражытковага мінімуму. У міністэрстве тлумачаць гэта зніжэннем коштаў на гародніну. А недзяржаўныя эканамісты лічаць, што урад шукае грошай.
З 1 кастрычніка ў Беларусі на 0,5% паніжаны бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ). Гэтая велічыня ўжываецца пры разліку пенсій і розных сацыяльных дапамог малазабяспечаным грамадзянам. Як паведаміла Еўрарадыё супрацоўніца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Тамара Крак, прычына крыецца ў тым, што ў перадапошнім квартале патаннела гародніна.

Тамара Крак: Зніжэнне звязанае з тым, што патаннела пладова-агароднінная прадукцыя, кошты на якую прымаюцца ў разлік пры складанні бюджэта пражытковага мінімуму. У верасні адбываўся масавы продаж бульбы, буракоў, морквы. Натуральна, што калі параўноўваць з чэрвенем, гародніна зрабілася танней. І гэта не ў першы раз. У 2006 годзе была аналагічная сітуацыя.

Дык што, зараз усе сацыяльныя дапамогі ды пенсіі таксама знізяцца? Ды не, супакойвае Тамара Крак, бо ёсць закон паводле якога атрымоўваецца, што БПМ нібыта застаўся на ранейшым узроўні.

Тамара Крак: Нічога не зменіцца. Па законе разлік мінімальных памераў пенсій і дапамогаў сем'ям на дзяцей робіцца з найбольшай велічыні бюджэта пражытковага мінімуму за два апошніх квартала. Гэта значыць, што дапамогі ды пенсіі не зменяцца. Яны не знізяцца, але і не павялічацца.

Але не ўсё так добра, як жадаюць паказаць у міністэрстве, гаворыць эканаміст Леанід Злотнікаў. Намінальна памер сацыяльных выплат, можа, застаўся ранейшым, але з-за інфляцыі рэальна ён знізіўся на 4%.

Леанід Злотнікаў: У нас высокая інфляцыя. Да канца года складзе каля 15%. І цяжка чакаць, што яна паменшыцца. Гэта сведчыць пра тое, што рэальна БПМ знізіцца не на 0,5% а дзесьці працэнты на 4. Зараз цяжкае фінансавае становішча, не хапае грошай. Як тут яшчэ выжыць? Вось урад ідзе на тое, каб панізіць узровень жыцця, падзецца няма куды.

Леанід Злотнікаў прыгадаў цікавую рэч: Дзяржкантроль, які зараз правяраў "Белкалій", сцвярджаў, што кошты на калій не трэба зніжаць, таму што растуць кошты на харчаванне ў свеце. Атрымоўваецца, Дзяржкантроль лічыць, што кошты растуць, а у Мінпрацы супрацьлеглае меркаванне. Падобна на тое, што хтосьці шукаў падставу, адзначае эканаміст.

Леанід Злотнікаў: Кожны год адбываецца сезоннае зніжэнне коштаў на гародніну, але не кожны раз за імі зніжаецца БПМ. Таму гэта падобна на добрапрыстойную падставу.

Ва ўмовах сусветнага крызісу і запазычанасці Беларусі перад Расіяй зніжэнне БПМ з'яўляецца адной з крыніц эканоміі сродкаў, адзначае Леанід Злотнікаў.

Леанід Злотнікаў: Эканомяцца вялікія сумы. Бо ад БПМ залежаць не толькі сумы сацыяльнай дапамогі, але і пенсіі. Калі ўлічыць, што ў нас больш за 2 мільёны пенсіянераў, гэта вельмі істотна - калі не павысіць пенсіі на 3-4 працэнта.

Зараз бюджэт пражытковага мінімуму на месяц складае 223 660 беларускіх рублёў. У гэтую суму уключана штодзённае харчаванне на 3974 рублі, 25 талончыкаў на мінскі гарадскі транспарт, па 16 долараў на кватэру ды адзенне і каля 20 тысячаў рублёў на гаспадарчыя тавары ды лекі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 ноября 2008 Экономика и бизнес Павал Гіба, Еўрапейскае радыё для Беларусі Мінпрацы паменшыла бюджэт пражытковага мінімуму.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика