Лявон Вольскі піша песні 60-х і хоча зняць відэаканцэрт
5 ноября 2008 Культура
Еўрапейскае радыё для Беларусі Лявон Вольскі рыхтуе новы музычны праект, дзе будзе аўтарам і тэкстаў і музыкі. У яго ўвойдуць песні, напісаныя ў розных стылях, папулярных у 60-я гады. Разам з Вольскім іх будуць спяваць іншыя вядомыя беларускія артысты. Вольскі: Пакуль што скончылася першая сэсія. Удзельнічалі вакалісты Ганна Хітрык (ведаеце, ёсць гурт "ДетиДетей"), Святлана Зелянкоўская, шмат іншых — такіх вакалістаў, з якімі мы звычайна рэдка супрацоўнічалі раней. Па словах Вольскага, ні Кулінковіч, ні Міхалок, з якімі ён выступаў раней, у праект не запрошаны. "Мы палічылі, што гэтыя песні ім не вельмі падыходзяць", — кажа музыка. Са "старой гвардыі" ў праекта патрапіў толькі Алег Хаменка, які спявае "кітайскую песню" пра "таварыша Мао". Гэтая песня рыхтавалася ва "ўсходнюю Крамбамбулю", але не патрапіла туды. Цяпер прыдалася для новага праекта. Лявон Вольскі не хоча абмяжоўвацца толькі запісанымі песнямі. У яго планах ёсць і стварэнне відэаканцэрту. Вольскі: Можа быць, будзе відэаверсія. Хочааца вельмі такі канцэрт у стылі 60-х гадоў — такое лаканічны, малабюджэтны Паглядзім — да гэтага мусім яшчэ дайсці. Калі дойдзем Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 ноября 2008 Культура Еўрапейскае радыё для Беларусі Лявон Вольскі рыхтуе новы музычны праект, дзе будзе аўтарам і тэкстаў і музыкі.
|
|