Чорнаваллёвы гагач зрабіў перапынак у Мiнску
Чорнаваллёвы гагач зрабіў перапынак у Мiнску
У першы аўторак лiстапада ў офiс грамадскай арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны" паступiла паведамленне аб тым, што ў сталiцы па завулку Калiнiна на газоне сядзiць незвычайная качка з доўгай вострай дзюбаю. Ужо на месцы спецыялiсты АПБ адшукалi даволi рэдкую, занесеную ў Чырвоную кнiгу Беларусi птушку — чорнаваллёвага гагача. Паводле iнфармацыi навукоўцаў, у Беларусi гняздуецца не больш за 15 пар чорнаваллёвых гагачоў. Усе месцы гнездавання знаходзяцца на поўначы краiны — у беларускiм Паазер’i. Жывуць яны на азёрах сярод балот цi вялiкiх лясных масiваў. Гагачы абмiнаюць месцы, якiя часта наведваюцца людзьмi. Гэта спецыялiзаваны нырэц, якi цудоўна плавае i можа працяглы час знаходзiцца пад вадой. Жыццё чаорнаваллёвай птушачкi нельга назваць вельмi салодкiм. Яны гiнуць на азёрах, калi заблытваюцца ў рыбалоўных сетках. Маючы знешняе падабенства з качкамi, рэдкая птушка трапляе пад стрэлы паляўнiчых. Не падабаецца гагачам, калi месцы iх гняздоўя наведваюць рыбаловы, паляўнiчыя i турысты. У Мiнску чорнаваллёвы гагач апынуўся выпадкова. Магчыма, птушка шукала вадасховiшча. Вядома, што напярэданнi быў вельмi моцны туман i птушка магла збiцца са шляху. Былi выпадкi, калi птушкi прымалi мокры асфальт за гладзь вады. Пры знешнiм аглядзе ў птушкi не было знойдзена нейкiх пашкоджанняў, толькi крыху пацярпелi фалангi лапак. Справа ў тым, што ў гагача лапкi вельмi моцна перамешчаны назад адносна тулава. Стаяць гарызантальна, як iншыя птушкi, гагачы не могуць, а вось для плавання такое размяшчэнне лапак падыходзiць iдэальна. Спецыялiст па экалагiчнай адукацыi грамадскай арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Руслан Шайкiн паведамiў рэдакцыi, што птушка сядзела на газоне нерухома, бо ўзлятае яна толькi з вады. Спецыялiсты АПБ аглядзелi гагача, акальцавалi i выпусцiлi на волю на рацэ за межамi горада. Хутчэй за ўсё, гэта была пралётная птушка, якая накiроўваецца на зiмоўку на поўдзень. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першы аўторак лiстапада ў офiс грамадскай арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны" паступiла паведамленне аб тым, што ў сталiцы па завулку
|
|