21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Затрыманы "спецыялісты" па доларавых падробках

26.08.2009 14:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

6 ноября 2008 Общество
Iгар ГРЫШЫН, Звязда У Мiнску ў Цэнтральным раёне горада праваахоўнiкамi былi затрыманы мужчына i жанчына, якiя выраблялi i збывалi доларавыя фальшыўкi.

Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, гэтыя фальшываманетчыкi, якiм па 37 гадоў, ужо маюць за спiнай судзiмасцi: раней яны прыцягвалiся да адказнасцi неаднойчы, прычым за выраб падробных грошай. На гэты раз "спалiлiся" прайдзiсветы пры збыце двух падробных 20-доларавых купюр. Нягледзячы на тое, што з-пад "станка" крымiнальнiкаў выпускалiся падробкi невысокай якасцi, прасцякоў, якiя бралi iх як "чыстую манету", хапала. Прынамсi, у сталiцы, паводле папярэдняй iнфармацыi, iм удалося збыць не адзiн дзясятак падобных падробак. У якасцi ж сваiх ахвяраў махляры выбiралi прадаўцоў садавiны, кветак, гаспадарчых тавараў, якiя працуюць на рынках, у падземных пераходах, акрамя таго, на вуду да iх траплялi i нелегальныя прадаўцы. Расплачваючыся з пералiчанымi прасцякамi "лiпай" за недарагi тавар, злачынцы атрымлiвалi рэшту ўжо сапраўднымi грашыма. Прычым, дурачы такiм чынам людзей, крымiнальны "дуэт" разлiчваў заставацца па-за полем зроку праваахоўнiкаў: маўляў, не кожны з падманутых гандляроў рашыцца звярнуцца ў мiлiцыю. Логiка прайдзiсветаў зразумелая: па-першае, валютная здзелка ажыццяўлялася незаконна, а, па-другое, меркавалi яны, той, хто згубiў усяго толькi 20 долараў — не моцна на iх пакрыўдзiцца, таму што сума нязначная.

Як высветлiлася, амерыканская валюта "штампавалася" парай няхiтрым чынам. На размнажальнай тэхнiцы яны рабiлi белыя копii 20-доларавай купюры, выразалi яе рэквiзiты (лiтаравыя i лiчбавыя надпiсы намiнала), а затым пры дапамозе клея мацавалi iх на адпаведныя месцы купюр намiналам 1 долар. Паводле папярэдняй iнфармацыi, атрыманы з "бiзнэсу" навар мужчына з жанчынай трацiлi на наркотыкi: гэты "дуэт" — наркаманы са стажам.

У ходзе вобыскаў, што былi праведзены ў iх дома, былi знойдзены яшчэ 59 нарыхтовак купюр намiналам па 20 долараў ЗША i 4 гатовыя фальшыўкi. Махляры арыштаваныя, а вось пацярпелых супрацоўнiкi мiлiцыi просяць звяртацца ў праваахоўныя органы. І заўпэўнiваюць, што ў такiм выпадку асобы, якiя паведамiлi аб учыненнi злачынства, да адказнасцi за незаконныя валютныя аперацыi прыцягнуты не будуць.
 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 ноября 2008 Общество Iгар ГРЫШЫН, Звязда У Мiнску ў Цэнтральным раёне горада праваахоўнiкамi былi затрыманы мужчына i жанчына, якiя выраблялi i збывалi доларавыя фальшыўкi.Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, гэтыя фальшываманетчыкi, якiм па 37 гадоў, ужо маюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика