За ўхiленне ад падаткаў — Br61 млн штрафу
6 ноября 2008 Экономика и бизнес
Звязда Таку суму жыхар Вiцебска заплацiць за незаконную прадпрымальнiцкую дзейнасць i ўхiленне ад падаткаў. Аб гэтым паведамiў пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымiнальных справах i аналiзе судовай практыкi Дзмiтрый Арэхва. Шырокую працоўную, але незаконную дзейнасць 43-гадовы мужчына разгарнуў у абласным цэнтры. Ён зарэгiстраваў у належных дзяржаўных органах падстаўнога чалавека ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, па дакументах якога працаваў сам, i з верасня па снежань 2006 года атрымаў даход у памеры Br42 млн. Акрамя таго, займаючы пасаду дырэктара аднаго з вiцебскiх прыватных унiтарных прадпрыемстваў, мужчына падаваў у падатковую iнспекцыю звесткi аб тым, што прадпрыемства знаходзiцца ў стадыi лiквiдацыi i нiякую фiнансава-гаспадарчую дзейнасць не ажыццяўляе. Махiнатар прадаў абсталяванне на суму больш за Br81 млн, а падаткi i зборы ў Br15 млн не заплацiў. Прыгаворам суда жыхару Вiцебска назначана пакаранне ў выглядзе 2,6 года пазбаўлення волi з адтэрмiноўкай выканання прыгавора. Дарэчы, раней мужчына ўжо быў асуджаны за незаконную прадпрымальнiцкую дзейнасць i па Br100 млн, прысуджаных па папярэднiх справах, яшчэ не разлiчыўся. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 ноября 2008 Экономика и бизнес Звязда Таку суму жыхар Вiцебска заплацiць за незаконную прадпрымальнiцкую дзейнасць i ўхiленне ад падаткаў. |
|