21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзіцячае СМІ робіць дарослыя справы

26.08.2009 14:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Напружаныя тэмбры галасоў «варожых радыёстанцый» і святочная спустошанасць папсовага FM-эфіру, відаць, ніяк не задавольвае разбэшчанага блізасцю да Еўропы жыхара Гродна. Яму, маладому і прыгожаму, мала проста карыснай інфармацыі, мала проста манатоннага шыпення кропкі ў таксі — празрыстых песен з падобным бітам, разбаўленых прагнозам надвор’я і дарожных коркаў. Ён ужо падрос для таго, каб самому рабіць уласны СМІ. Дакладней, ён падрастае, і кожны год нараджаецца ў новых тварах.  

Інтэрнэт-газета і віртуальнае радыё «Твой стыль» належыць гродзенскай «Школе Маладога Журналіста», якая рыхтуе новых аўтараў па базавых прадметах з 1997 года. Гэтае СМІ, якое самі ўдзельнікі праекту сціпла называюць «проста добрым рэсурсам», існуе ўжо больш за паўтары гады.

— Маладыя журналісты тут маюць магчымасць друкаваць першыя свае матэрыялы, карыстаючыся дапамогай дасведчаных рэдактараў, — распавядае Вітаўт Руднік, менеджэр інтэрнэт-рэсурсу. — Гэта спосаб інфармавання моладзі пра найбольш цікавыя падзеі ў жыцці горада, краіны, свету. І гэта сваеасаблівая школа грамадзянскай актыўнасці: аўтары «Твайго стылю», збіраючы інфармацыю для сваіх матэрыялаў, пачынаюць лепш разбірацца ў грамадскіх праблемах, разумець сутнасць тых альбо іншых з’яваў. Многія з нашых аўтараў становяца потым сябрамі альбо валанцёрамі грамадскіх арганізацый, бяруць удзел у дабрачынных акцыях.       Праіснаваўшы ўсяго год, вясной 2008-га «Твой стыль» стаў лаўрэатам нацыянальнага конкурсу кантэнт-праектаў, атрымаў спецпрыз за развіццё беларускамоўнага інтэрнэту. Па сцвярджэннях аўтараў сайту, сёння ён — самы папулярны беларускамоўны інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс для моладзі на Гродзеншчыне.

— Разам з тым, мы ведаем, як шмат яшчэ трэба для таго, каб зрабіць сапраўды высокаякасны і запатрабаваны прадукт, — кажа Руднік.

Рэдактарскі склад «Твайго стылю» ўвесь час змяняецца — рэдактары не паспяваюць і задумацца, як іх расхопліваюць беларускія і замежныя прафесійныя СМІ. Аўтараў рэсурсу таксама ўвесь час спрабуюць «перацягнуць» да сябе ў іншыя выданні. Таму «Твайму стылю» наўрад ці пагражае творчы крызіс ці ідэйны дэфіцыт.

Зараз над стварэннем рэсурсу працуюць рэдактары газеты і радыё, чатыры дзяжурныя рэдактары, якія адказваюць за стужку навінаў, тэхнічны рэдактар. Колькасць аўтараў вагаецца ў межах 40 чалавек. Амаль увесь калектыў «Твайго стылю» — гэта выпускнікі той самай легендарнай «Школы Маладога Журналіста».        Алена Раўбецкая, рэдактар інтэрнэт-газеты, адзначае, што пік працоўнай актыўнасці прыходзіцца на перыяд з кастрычніка да красавіка — гэта час працы школы, калі яе навучэнцы спрабуюць свае сілы ў інтэрнэт-выданні.

— Мы тады атрымліваем па 10-15 водгукаў на матэрыял, — кажа рэдактар.

Раўбецкая тлумачыць, што рэдакцыя спрабуе зрабіць рэсурс максімальна цікавым для людзей 15-25 гадоў, пісаць найбольш пра справы студэнцкія, моладзевыя праекты, падарожжы, культурны абмен. Адмыслова ў мэтах навучальных у «Тваім стылі» вітаюцца усе жанры — маладыя журналісты ўрэшце павінны ўмець пісаць пра ўсё і ўсяляк.

Ужо ў сакавіку «Твой стыль» збіраецца запусціць анлайн-трансляцыю свайго радыё, якое пакуль што уяўляе з сябе аўтарскія праграмы і тыднёвыя агляды падзей жыцця горада, змешчаныя ў выглядзе аўдыёфайлаў. Праўда, наяўная тэхнічная база дазваляе вельмі няшмат, аўтары мараць пра ўласную добра абсталяваную студыю, а пакуль што рыхтуюць базу для наўпроставых эфіраў.

— Спачатку гэта будзе, канешне, не кругласуткавы рэжым, а некалькі гадзін на дзень. Навіны, з большага гарадзенская музыка, аўтарскія праграмы — вось чым плануем напоўніць прамы эфір, — кажа рэдактар інтэрнэт-радыё рэсурсу Алеся Бяленік.

Вітаўт Руднік лічыць, што лакальнасць рэсурса — вельмі істотная яго рыса. Для развіцця можна выкарыстоўваць замежныя прыклады правінцыйнай журналістыкі.

— У Германіі існуюць гэтак званыя «Адкрытыя каналы» — гэта рэсурсы (радыё, тэлебачанне, інтэрнэт-газета), якія робяць жыхары той альбо іншай мясцовасці пад кіраўніцтвам дасведчаных журналістаў, — кажа менеджэр «Твайго стылю». — Іх функцыя — арганізоўваць навучанне для аўтараў такіх каналаў. Стварэнне такога кшталту «Адкрытага каналу» — гэта тое, да чаго мы імкнемся.

Другая не менш важная рыса, якая адрознівае гэтае СМІ для пачаткоўцаў ад іншых — яго беларускамоўнасць. На думку Алесі Бяленік, беларуская мова можа толькі прывабліваць актыўных і цікаўных маладых людзей:

— А нашы чытачы цікаўныя, ім трэба ведаць усё, што адбываецца ў горадзе і з горадам — з яго жыхарамі, вуліцамі, архітэктурай, інфраструктурай, дрэвамі ў рэшце рэшт. Ведаю, нас чытаюць і слухаюць аўтары іншых гродзенскіх інтэрнет-праектаў. Таксама гэта гродзенская моладзь, якая з’ехала навучацца за мяжу. Для іх «Твой стыль» — адна з асноўных крыніц навінаў пра Гродна.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Напружаныя тэмбры галасоў «варожых радыёстанцый» і святочная спустошанасць папсовага FM-эфіру, відаць, ніяк не задавольвае разбэшчанага блізасцю да Еўропы жыхара Гродна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика