21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Камунальнікі пачалі прымаць рашэнні за Саўмін?

26.08.2009 14:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

6 ноября 2008 Новость дня
Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі
Спасылаючыся на рашэнне Саўмiна, якога не было, камунальнiкi пагражаюць "ухiлiстам" ад усталёўкi водалiчыльнiкаў павялiчыць з новага года тарыфы на аплату вады.
У чацвер ранiцай, на прэс-канферэнцыi ў Мiнгарвыканкаме, генеральны дырэктар гарадскога аб'яднання "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" Вiктар Вараб'ёў напалохаў прысутных паведамленнем пра тое, што са студзеня 2009 года ўсе мiнчукi, якiя без важкiх прычын не ўсталявалi ў сваiх кватэрах лiчыльнiкi вады, будуць плацiць за яе па сабекошце. Робiцца гэта, паводле слоў гендырэктара, нiбыта ў адпаведнасцi з рашэннем урада. Але, як стала вядома Еўрарадыё, Саўмiн не прымаў нiякага рашэння на гэты конт.

Пра гэта Еўрарадыё паведамiў галоўны iнжынер "Мiнскай гарадской жыллёвай гаспадаркi" Вiктар Дзюбанаў.

Вiктар Дзюбанаў: "Гэта былi прапановы ў Саўмiн, на зацвярджэнне Саўмiнам. Не вядома, прапусцiць гэтыя прапановы Савет мiнiстраў альбо не. Канкрэтна сёння нiчога сказаць немагчыма пра тое, што тыя, у каго лiчыльнiкi не ўсталяваныя, будуць плацiць па сабекошце. Са 100% вынiкам немагчыма казаць, што гэта прымуць, бо не вядома, як у Саўмiне паставяцца да гэтай прапановы".

Кiраўнiк прэс-службы Савета мiнiстраў Аляксандр Цiмашэнка таксама не здолеў узгадаць таго, каб мiнiстры прымалi нейкую пастанову, датычную ўсталёўкi лiчыльнiкаў i аплаты вады па сабекошце для "ўхiлiстаў" са студзеня 2009 года. Не ўзгадваецца падобны дакумент i ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, дзе фiксуюцца ўсе рашэннi ўлады.

Такi "бег наперадзе цягнiка" гендырэктара ГА "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" сведчыць пра тое, што сталiчныя камунальнiкi ўсiмi сродкамi хочуць як мага хутчэй выканаць дзяржаўны план на татальную ўсталёўку лiчыльнiкаў па краiне. Мiнск i так у гэтым наперадзе ўсiх. Паводле слоў галоўнага iнжынера камунальнага аб"яднання, сёння лiчыльнiкi вады стаяць у 91,8% сталiчных кватэр. Гэта з улiкам новых дамоў, дзе лiчыльнiкi ўсталёўваюцца ад пачатку. Без iх засталося толькi 8,2%, альбо 50 тысяч кватэр. Вiктар Дзюбанаў пералiчыў галоўных "ухiлiстаў".

Вiктар Дзюбанаў: "Гэта перш за ўсё неплацельшчыкi, якiя i так квартплату не плацяць. Тыя, хто чакае капрамонту i не падлiчваюць, што пакуль яны таго капрамонта дачакаюцца, то акупяць гэты лiчыльнiк. Ды i як ён будзе пры капрамонце ставiцца - альбо за кошт жыхароў, альбо за кошт дзяржавы - яшчэ не вядома. Сёння людзi плацяць з разлiку 7 кубiчных метраў на чалавека, а выкарыстоўваюць значна менш. Канечне, не выгадна ставiць лiчыльнiк тым, у каго прапiсаны 1 чалавек, а жыве 6-7: так ён плацiць за 7 кубоў у месяц, а калi ўсталюе - будзе плацiць за 30. Але большасць такiя, якiя проста не ўмеюць лiчыць i не разумеюць, што гэта вельмi выгадна".

Тыя, хто, па словах галоўнага iнжынера, не ўмець лiчыць, засвояць гэтую навуку вельмi хутка, калi Саўмiн усё ж падтрымае камунальнiкаў i прымусiць людзей аплачваць ваду па рэальным сабекошце. Вiктар Дзюбанаў кажа, што яны разлiкаў новых тарыфаў не праводзiлi. Але, паводле папярэднiх падлiкаў у сённяшнiх коштах, вада замест 321 рубля за кубаметр будзе каштаваць 700. У вынiку сям"i з 4-х прапiсаных чалавек давядзецца заплацiць замест 9 - 20 тысяч рублёў у месяц толькi за ваду.

Паводле слоў гендырэктара мiнскiх камунальнiкаў Вiктара Вараб"ёва, з новага года толькi 3 прычыны, па якiх людзi адмаўляюцца ставiць лiчыльнiкi, будуць iмi ўспрымацца як важкiя - калi гаспадар працяглы час адсутнiчае ў кватэры, калi людзi жывуць у дамах на тэрыторыi, якая падлягае рэканструкцыi, альбо якiя будуць зносiць, i дзе ўсталяваць лiчыльнiкi тэхнiчна немагчыма. Такiх кватэр, па падлiках камунальнiкаў, у Мiнску 10 тысяч. Застаецца 40 тысяч, пакуль не ўпрыгожаных лiчыльнiкамi. Гаспадары часткi з iх хутка навучацца лiчыць i ўсталююць прыбор. Тыя, хто не ўсталёўвае лiчыльнiкi з-за таго, што i так камунальныя паслугi не аплачвае, улезуць у яшчэ большую багну пазыкi i, хутчэй за ўсё, у вынiку страцяць жыллё. Камунальнiкi яго проста адсудзяць за запазычанасцi. Застаюцца тыя, хто чакае капрамонта.

Жыхары дома №40 па праспекце Незалежнасцi паскардзiлiся Еўрарадыё, што ў iх доме, 1947 года пабудовы, капрамонта не было каля 30 гадоў. I не прадбачыцца ў блiжэйшыя гады. Вадаправодныя трубы пагнiлi, i ставiць на iх лiчыльнiкi бессэнсоўна. А ў мясцовым ЖРЭУ iм тлумачаць, што замена труб - гэта капрамонт, i мяняць iх зараз iм нiхто не будзе. Галоўны iнжынер сталiчных камунальнiкаў параiў жыхарам гэтага i iншых дамоў, дзе становiшча падобнае, мяняць трубы… за свой кошт.

Вiктар Дзюбанаў: "Калi капрамонт будзе ў наступным годзе, то можна яго i пачакаць. А калi гэта будзе праз 3 гады, 4, 5? Але калi труба ўжо да такой ступенi згнiла, што не будзе сварка трымаць, то яе ў любым выпадку трэба мяняць. Чалавек за гэтыя гады на адной вадзе, як ён зараз плацiць, зэканомiць. Я гарантыю на 100% даю. Яны гэтыя грошы вернуць сабе".

Калi б размова iшла толькi пра лiчыльнiкi вады, якiя разам з усталёўкай каштуюць каля 140 тысяч рублёў, то логiка ў словах камунальнiкаў ёсць. Але калi размова iдзе пра замены труб, то сума павялiчваецца ў разы. Калi падлiчыць кошт новых труб, шпатлёўкi, фарбы ды аплаты працы рамонтнiкаў, выйдзем за мiльён як мiнiмум. Можа, гэтыя грошы i вернуцца заўтра, але дзе iх узяць, да прыкладу, пенсiянерам, сёння?

Пра "новую пастанову" Саўмiна нiчога не чулi i ў Магiлёве. Вось што расказала карэспандэнту Еўрарадыё Юрасю Вiтальеву супрацоўнiца ЖРЭУ Кастрычнiцкага раёна.

ЖРЭУ: "Былi прапановы аб павелiчэннi платы за ваду. Але пакуль нiчога канкрэтнага няма, гэта ўсё на ўзроўнi размоў".

Тое ж пра "рашэнне" Саўмiна, паводле слоў начальнiка абаненцкай службы "Водаканала" Iрыны Кiпцiк, чулi i ў Брэсце. Тым часам пiнскi карэспандэнт Еўрарадыё Глеб Паўлоўскi перадае, што мясцовыя камунальнiкi вырашылi такi караць "ухiлiстаў" ад усталёўкi лiчыльнiкаў рублём. На пад"ездах дамоў з"явiлiся аб"явы, ў якiх пiнчукоў папярэджваюць, што з 1-га студзеня 2009 года адмяняецца адтэрмiноўка аплаты за ўсталяванне вадамераў. А тыя жыхары, якiя не паставiлi водалiчыльнiкi будуць аплачваць ваду па сабекошце.
 
Теги: Новости
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 ноября 2008 Новость дня Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі Спасылаючыся на рашэнне Саўмiна, якога не было, камунальнiкi пагражаюць "ухiлiстам" ад усталёўкi водалiчыльнiкаў павялiчыць з новага года тарыфы на аплату вады. У чацвер ранiцай, на прэс-канферэнцыi ў Мiнгарвыканкаме, генеральны дырэктар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика