21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З чаго складаецца арган – кароль музычных інструментаў?

26.08.2009 14:04 — | 21.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: 21.by

У мінскім Архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася вечарына "Вакол аргана" ў межах праграмы "Імгненні арганнай музыкі", якая здзяйсняецца па ініцыятыве Амбасады Нямеччыны ў Беларусі. Адзін з аўтараў ідэі вечарыны "Вакол аргану" - кіраўнік беларуска-нямецкага эканамічнага клуба Клаус Байер: "Культурнае жыццё для кожнага чалавека вельмі важнае, незалежна ад таго, дзе ён жыве зараз. Трэба да гэтага сур'ёзна ставіцца і карыстацца кожнай магчымасцю, адна з якіх ёсць цяпер". Наблізіцца да аргана "Не кожны можа ўявіць сабе цудоўны свет арганнай музыкі, і ў паўсядзённым жыцці не кожны можа наблізіцца да аргана. Мы хацелі стварыць матывацыю наведваць арганныя канцэрты. Я сам вельмі люблю арганную музыку. Таму ўдзельнічаю ў гэтым праекце. Вельмі добра, што мы знайшлі правільных партнёраў – Уладзіміра Неўдаха і амбасаду Нямеччыны", - кажа Клаус Баэр. Наблізіць публіку да аргана ў самым што ні на ёсць літаральным сэнсе слова, прыадчыніць таямніцы гучання караля музычных інструментаў, - як калісці назваў арган вялікі Вольфганг Амадэй Моцарт, - перамагчы нерашучасць, якая валодае кімсці пры ўваходзе ў касцёл, дзе гучыць арган, - гэтая ідэя апанавала арганізатараў вечарыны год таму. Пра арган – па-нямецку Аповед пра арган на нямецкай мове з музычнымі ілюстрацыямі, распавядае вядомы беларускі арганіст Уладзімір Неўдах, вырашылі арганізаваць дзеля таго, каб заахвоціць, у першую чаргу, нямецкае асяроддзе, якое жыве ў Мінску, таксама сяброў нямецкай мовы, носьбітаў нямецкай мовы. "Гэта была ідэя Клауса Байера: распавесці пра арган проста. Гэты велічны інструмент, які стаіць у касцёле, ён, можа быць, некаторых людзей палохае, тых, хто не прыходзіць ў касцёл для малітвы. Для нашых парафіянаў гэта любімы інструмент. Для нашых братоў у Хрысце гэта, можа быць, нешта іншае. Таму такая ідэя сапраўды важная: каб пастаяць побач з арганам, на хорах, наверсе, паглядзець, як ён функцыянуе, з чаго складаецца.". Арганізатары вечарыны мелі на мэце паказаць, што арган - не толькі старажытны, але і цалкам сучасны інструмент. І таму, кажа Уладзімір Неўдах, спецыяльна выбралі сучасныя творы. "Такія вось вясёлыя, якія б паказалі гэты інструмент з пункту гледжання такога, што ён жывы, чалавечы. Канешне, ён велічны, але ён цёплы, ён наш. Ён заўсёды з намі". Зафіксаваны ў гісторыі час нараджэння аргана – ажно да нашай эры. Арган прайшоў праз эвалюцыю ў эпоху Барока, праз навацыі ў XIX-XX стагоддзях, музычныя творы для аргана эвалюцыянавалі з цягам часу, і сёння яны цалкам супадаюць з інтанацыйным гучаннем эпохі. "Каралеўскі інструмент" Наталля Славінская грае на аргане ў касцёле ў маленькай вёсцы ў Гродзенскай вобласці. На вечарыну прыехала спецыяльна. Для яе гукі аргана – адказ на таемныя запатрабаванні чалавечае душы, і ўвогуле арган - "гэта штосці духоўнае, ці штосці ад неба, ад Бога, штосці душэўнае". Студэнтка Беларускай Акадэміі музыкі Марыся Янушкевіч, якая, дарэчы, выконвала ролю асістэнткі Уладзіміра Неўдаха пад час вечарыны, зазначае: "Зараз арган у нашай дзяржаве, у людской супольнасці ўспрымаецца як нешта эксклюзіўнае, нават элітарнае. У нас няшмат выконваюць арганную музыку, і ў нас няшмат арганаў". Наталлі Славінскай вечарына "Вакол аргана" падалася вельмі цікавай: "Гэта каралеўскі інструмент. Арган – вяршыня музычнага мастацтва. І такі складаны інструмент, і, разам з тым, вельмі-вельмі цікавы.". Кансультанту па нямецкай мове Інстытута імя Гётэ ў Мінску Катарыне Лангэ вечарына "Вакол аргана" таксама спадабалася: "Я вельмі люблю арганную музыку, шмат пра яе ведаю, але вельмі здзівілася, пачуўшы сёння, што яшчэ ёсць арганы з драўлянымі флейтамі. У Нямеччыне яны рэдка сустракаюцца. Сёння я даведалася, што гэта надае аргану асаблівае гучанне. Уладзімір Неўдах распавёў, з чаго складаецца арган, як гучаць розныя флейты. І вельмі спадабаўся твор беларускага аўтара. Цудоўная была вечарына". Алена Данейка Deutsche Welle
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінскім Архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася вечарына "Вакол аргана" ў межах праграмы "Імгненні арганнай музыкі", якая здзяйсняецца па ініцыятыве Амбасады Нямеччыны ў Беларусі. Адзін з аўтараў ідэі вечарыны "Вакол аргану" - кіраўнік беларуска-нямецкага эканамічнага клуба Клаус Байер: "Культурнае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика