21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Узаемаадносіны Беларусi i Расii знаходзяцца на парозе новага этапа развiцця

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Узаемаадносіны Беларусi i Расii знаходзяцца на парозе новага этапа развiцця

Сусветны фiнансавы крызiс i iншыя пагрозы сучаснасцi выявiлi апошнiм часам неабходнасць больш iнтэнсiўнага аб’яднання намаганняў бакоў. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 11 лiстапада на сустрэчы з губернатарам Саратаўскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi Паўлам Іпатавым.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер iдзе падрыхтоўка да пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, на якiм будуць падведзены вынiкi зробленага i намечаны перспектывы на аглядную будучыню. "Як старшыня вышэйшага органа Саюзнай дзяржавы, заяўляю: гэта будзе асаблiвая сустрэча", — падкрэслiў Прэзiдэнт Беларусi.

Паводле яго слоў, на маючым адбыцца пасяджэннi ВДС будуць падпiсаны важныя дакументы, накiраваныя на ўмацаванне стратэгiчнага супрацоўнiцтва Беларусi i Расii.

Паводле ацэнкi кiраўнiка дзяржавы, у Беларусi склалiся трывалыя эканамiчныя сувязi з Саратаўскай вобласцю. Пацвярджэнне таго — паказчык узаемнага тавараабароту, якi за 9 месяцаў гэтага года дасягнуў $162 млн i перасягнуў у 2,5 раза аналагiчны паказчык мiнулага года.

Саратаўская вобласць — рэгiён Расii, якi дынамiчна развiваецца i спажывае розныя тавары з Беларусi. Цяпер у беларускiм экспарце большая частка прыпадае на прадукты харчавання, машыны для ўборкi або абмалоту сельскагаспадарчых культур, паветраныя помпы, лiфты. З Саратаўскай вобласцi пастаўляюцца такiя важныя для беларускай эканомiкi рэсурсы, як нафта, прадукты неарганiчнай хiмii, мiнеральныя ўгнаеннi.

Адзiн з важных напрамкаў супрацоўнiцтва з Саратаўскай вобласцю — вывучэнне расiйскага вопыту будаўнiцтва атамных электрастанцый. "Мы хочам вучыцца ў вас гэтаму новаму для Беларусi напрамку дзейнасцi. Таму мы хацелi б, каб вы аказалi нам садзейнiчанне ў плане падрыхтоўкi i абмену кадрамi для эксплуатацыi АЭС, якая будзе будавацца ў Беларусi", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Павел Iпатаў пацвердзiў гатоўнасць Саратаўскай вобласцi аказаць садзейнiчанне Беларусi ў падрыхтоўцы кадраў, накiраваць сваiх спецыялiстаў па вузкiх спецыяльнасцях, неабходных для будаўнiцтва АЭС, а таксама падзялiцца вопытам стварэння iнфармацыйнага цэнтра для прадастаўлення насельнiцтву аб’ектыўнай i вычарпальнай iнфармацыi наконт будучай атамнай электрастанцыi.

"У нас ужо дасягнуты дамоўленасцi па асобных прадпрыемствах, плюс яшчэ адносна некаторых мы бачым добрыя перспектывы. Галiны, што цiкавяць нас, — высокiя тэхналогii, камунальны транспарт, аўтамабiле- i машынабудаванне. Беларусь дарэмна часу не марнавала i змагла стварыць новыя, якасныя ўзоры сельскагаспадарчай тэхнiкi. Беларуская прадукцыя вызначаецца тым, што з’яўляецца аптымальнай па суадносiнах цана-якасць", — дадаў ён.

Губернатар Саратаўскай вобласцi адзначыў, што ў яго засталiся самыя добрыя ўражаннi ад знаёмства з новымi мадэлямi беларускага электратранспарту — трамваямi i тралейбусамi. "Мы гатовы разгледзець магчымасць зборкi трамваяў у Саратаўскай вобласцi. Па сельгастэхнiцы вядзём перагаворы — думаю, дамовiмся", — сказаў ён.

У прыватнасцi, прадстаўнiкi дэлегацыi высока ацанiлi практыку стварэння ў Беларусi аграгарадкоў.

"У Беларусi людзi зарабляюць сваёй працай, што вельмi важна, а не за кошт продажу прыродных багаццяў, — сказаў Павел Iпатаў. — Дзякуй, Аляксандр Рыгоравiч, за вялiкую ўвагу да супрацоўнiцтва з рэгiёнамi Расii...".

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сусветны фiнансавы крызiс i iншыя пагрозы сучаснасцi выявiлi апошнiм часам неабходнасць больш iнтэнсiўнага аб’яднання намаганняў бакоў. Аб гэтым заявi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика