Беларусь гатова да выбудоўвання адносінаў з ЗША без дадатковых бар’ераў і ўмоў
Беларусь гатова да выбудоўвання адносінаў з ЗША без дадатковых бар’ераў і ўмоў
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11 лiстапада даў iнтэрв’ю газеце "Thе Wаll Strееt Jоurnаl". Гэта ўплывовае штодзённае палiтыка-эканамiчнае выданне амерыканскiх дзелавых колаў знаходзiцца ў першай дзясятцы самых чытальных i аўтарытэтных газет ЗША. "Thе Wаll Strееt Jоurnаl" выдаецца з 1889 года. Друкуецца ў чатырох рэгiянальных (Нью-Ёрк, Чыкага, Сан-Францыска, Далас) i двух замежных выданнях (азiяцкае i заходнееўрапейскае). Штодзённы сусветны тыраж газеты складае больш за 2 млн экзэмпляраў, налiчваецца таксама больш за 900 тыс. падпiсчыкаў платнай iнтэрнэт-версii выдання. Газета асвятляе ў першую чаргу амерыканскiя i мiжнародныя дзелавыя i фiнансавыя навiны, публiкуе аўтарытэтныя аналiтычныя матэрыялы па актуальных праблемах фiнансавай, унутранай i знешняй палiтыкi. Падчас гутаркi Кiраўнiка дзяржавы з амерыканскiм журналiстам былi зададзены пытаннi пра адносiны Беларусi з ЗША, Расiяй, пра палiтычны дыялог з Еўропай, пра развiццё краiны ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь i ЗША павiнны вярнуцца першапачаткова да таго этапа i якасцi ў адносiнах, якiя былi да крызiсу, i пачаць весцi дыялог. "Усё залежыць ад Амерыкi. Калi Амерыка зацiкаўлена ў развiццi адносiнаў з намi без выбудоўвання нейкiх дадатковых бар’ераў i папярэднiх умоў, то мы сур’ёзна ў гэтым плане пойдзем наперад i амерыканцы будуць задаволены супрацоўнiцтвам з Беларуссю", — заявiў Кiраўнiк дзяржавы. "Я думаю, амерыканцы зразумелi, што Беларусь — ключавая краiна ў Еўропе i з ёй трэба супрацоўнiчаць", — дадаў ён. Гаворачы пра магчымае размяшчэнне Расiяй аператыўна-тактычных ракет "Іскандэр" у Калiнiнградскай вобласцi, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь абсалютна падтрымлiвае Расiю ў адэкватных дзеяннях на размяшчэнне амерыканскай ПРА ў Еўропе. "Думаю, калi расiяне гэта намецiлi, яны гэта зробяць", — сказаў Кiраўнiк беларускай дзяржавы. Падчас iнтэрв’ю iшла гаворка i пра абранага Прэзiдэнта Злучаных Штатаў Амерыкi Барака Абаму. Паводле слоў Кiраўнiка беларускай дзяржавы, "гэта новы, малады, адукаваны чалавек — больш хуткi i энергiчны, якi зможа больш рэальна паглядзець на сусветную рэчаiснасць". Адказваючы на пытанне, што б ён параiў зноў абранаму Прэзiдэнту ЗША, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Барак Абама павiнен быць чалавекам слова i справы. "Неабходна будзе выконваць усе свае абяцаннi. Калi хоць у нечым ён адыдзе ад сваiх абяцанняў, значыць, ён палiтычны банкрут. Абяцаў — выконвай", — сказаў беларускi лiдар. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11 лiстапада даў iнтэрв’ю газеце "Thе Wаll Strееt Jоurnаl". Гэта ўплывовае штодзённае пал |
|