Фотафакт. Беларусы на балі прэзідэнтаў у Варшаве
12 ноября 2008 ОтКлик
Вольга МАТУСЕВІЧ, МЫ 11 лістапада ў Польшчы адзначылі 90-ю гадавіну аднаўлення незалежнасці. Днём у Варшаве прайшоў шэраг урачыстых мерапрыемстваў, а ўвечары запрошаныя прэзідэнтам Лехам Качыньскім госці прыйшлі на прыём у Нацыянальны тэатр. Але не ўсе - на балі не змаглі прысутнічаць прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, хаця ўдзень яны былі ў польскай сталіцы. Брат-блізнятка прэзідэнта Польшчы, экс-прэм'ер Яраслаў Качыньскі з маці Экс-прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі з жонкай Беларусь на балі прадстаўлялі лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч і былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч. “Мы” заўважылі таксама сярод удзельнікаў балю і пасла Беларусі Паўла Латушку, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Польшчы. Аляксандр Мілінкевіч і Іна Кулей Станіслаў Шушкевіч Качыньскія вітаюць Ірыну Шушкевіч Спачатку госці польскага прэзідэнта паслухалі канцэрт, дзе выступілі зоркі Марыля Радовіч і Ірэна Сантар, а потым пачалася вячэра. Госці з Саудаўскай Аравіі Галоўнымі стравамі тут былі мазурскі судак са смажанымі лісічкамі і качка, запечаная з капустай у яблычным соусе. Прапаноўвалася і старапольская гарэлка на мёдзе. “Мы” пагаварылі перад балем з Аляксандрам Мілінкевічам. - Польшча - вельмі блізкая нам краіна, блізкая сваёй гісторыяй, героямі, культурай. Столькі гадоў сумеснага жыцця - і вось зараз Польшча вольная, суверэнная краіна. І ёсць такая добрая зайдрасць, белая. Я вельмі ўсцешаны тым, што Польшча сёння самая актыўная з краінаў, якая думае пра будучыню Беларусі, пра дэмакратычную будучыню. Напрыклад, дапамагае рэпрэсаваным студэнтам і адначасова супрацоўнічае, каб зрабіць нашу краіну эканамічна незалежнай. Адзначым, што сям’і палітыка і выключна свецкія мерапрыемствы па плячы: - Вучыцца танцаваць нам не трэба. Мы любім гэта і ўмеем. У інтэрв’ю “Мы” была закранутая і гучная зараз тэма “перафармату” апазіцыйных сілаў Беларусі: - Я прапанаваў гэта яшчэ на апошнім Кангрэсе Аб’яднаных дэмсілаў. Пры гэтым падкрэслю: развальваць АДС абсалютна непатрэбна. Гэта мусіць быць пляцоўка для дыскусій, для пошуку супрацоўніцтва, але я не веру ў тое, што гэткія розныя ідэалагічна партыі ў стане выканаць праграму, зразумелую людзям. Калі такія аддаленыя ідэалогіі, то мы ствараем тое, што людзям абсалютна нецікава. Я прайшоў праз дзесяткі гарадоў і зразумеў, што людзям недастаткова казаць: Мы супраць рэжыму! Мы за свабоду! Людзі пытаюцца: Якой будзе Беларусь? І вось тут погляды, натуральна, розныя. Таму развальваць АДС не трэба, але мець два блокі - цалкам натуральна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 ноября 2008 ОтКлик Вольга МАТУСЕВІЧ, МЫ 11 лістапада ў Польшчы адзначылі 90-ю гадавіну аднаўлення незалежнасці.Днём у Варшаве прайшоў шэраг урачыстых мерапрыемстваў, а ўвечары запрошаныя прэзідэнтам Лехам Качыньскім госці прыйшлі на прыём у Нацыянальны тэатр. |
|