Памежнікi хабар не ўзялi
Памежнікi хабар не ўзялi
13 300 расiйскiх рублёў хабару спрабаваў даць вайскоўцу Гомельскага пагранiчнага атрада адзiн бiзнэсмен з Расiйскай Федэрацыi за станоўчае вырашэнне яго пытання. Але той не пайшоў на здзелку з сумленнем i паступiў так, як гэтага патрабуе закон. І вось вынiк: гэтымi днямi суд Гомельскага раёна вынес прыгавор, згодна з якiм расiянiн пазбаўлены волi на два з паловай года калонii ўзмоцненага рэжыму. Такая ж мера пакарання была вызначана гэтым жа судом у дачыненнi да двух грамадзян Малдовы, якiя таксама спрабавалi даць хабар памежнiкам на мытным пераходзе "Новая Гута". Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Iльготны рэжым увозу тавараў з Расii прадоўжаны не будзе З 1 студзеня 2009 года ў Беларусi будуць адменены прэферэнцыi, якiмi iндывiдуальныя прадпрымальнiкi карысталiся пры ўвозе тавараў з Расiйскай Федэрацыi, паведамiў намеснiк мiнiстра эканомiкi Беларусi Андрэй Тур. "Мытнае афармленне тавараў, увозiмых IП з Расii, будзе ўведзена з 1 студзеня, цяперашнi льготны рэжым прадоўжаны не будзе, — сказаў Андрэй Тур. — Гэта робiцца для таго каб, у першую чаргу, забяспечыць аднолькавыя канкурэнтныя ўмовы дзейнасцi для ўсiх суб’ектаў гаспадарання. Сёння прыватныя ўнiтарныя прадпрыемствы праводзяць мытнае афармленне ўвозiмага з Расii тавару ў поўным аб’ёме, а IП з супастаўным тавараабаротам абыходзяцца без мытнага афармлення". Белта. ГРАНАТЫ БЫЛI, АЛЕ... У школе №19, што ў Баранавiчах, падняўся вялiкi перапалох, калi сямiкласнiк паведамiў, што ў знаёмага пяцiкласнiка ў партфелi гранаты. Педагог дапрызыўнай падрыхтоўкi аднёс той партфель далей ад школы i выклiкаў супрацоўнiкаў спецслужбаў. Было ўстаноўлена, што гранаты вучэбныя, якiя падлетак "свiснуў" у бацькi, а той у свой час прынёс iх са службы. Сымон Свiстуновiч. CустрэлIся дзяўчынкI... У Пiнску на вул. Цэнтральнай да 10-гадовай вучанiцы падышлi дзве невядомыя i забралi ў яе залатыя завушнiцы. Пазней, пасля звароту ў мiлiцыю мацi пацярпелай, было ўстаноўлена, што рабаванне ўчынiла вучанiца 9-га класа з напарнiцай — апошнюю шукаюць. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 300 расiйскiх рублёў хабару спрабаваў даць вайскоўцу Гомельскага пагранiчнага атрада адзiн бiзнэсмен з Расiйскай Федэрацыi за станоўчае вырашэнне я |
|