На выхадныя — дажджы плюс моцны вецер, а ў панядзелак — першы снег
На выхадныя — дажджы плюс моцны вецер, а ў панядзелак — першы снег
Сёння ў асобных раёнах пройдуць невялiкiя дажджы, у першай палове дня туман, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. Тэмпература паветра ў пятнiцу 1—7 цяпла. У выхадныя ўначы па паўночным захадзе, а ўдзень паўсюдна пройдуць кароткачасовыя дажджы. У суботу ўначы ў асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы ад 2 марозу да 4 цяпла, удзень — плюс 2—8 градусаў, па захадзе да 10 цяпла. У нядзелю зноў чакаюцца дажджы, удзень па поўначы краiны — мокры снег, месцамi ўзмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы 1—7, удзень 3—9 цяпла. У пачатку наступнага тыдня iстотна пахаладае i чакаецца першая рэпетыцыя зiмы, калi праз тэрыторыю краiны пачне рухацца халоднае i вiльготнае арктычнае паветра. У панядзелак чакаюцца ападкi пераважна ў выглядзе мокрага снегу, на дарогах месцамi галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў, удзень 0—5 цяпла. У аўторак месцамi, а ў сераду паўсюдна мокры снег. На дарогах сур’ёзная галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы ад 0 да 6 марозу, удзень мiнус 3 — плюс 3. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў асобных раёнах пройдуць невялiкiя дажджы, у першай палове дня туман, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага |
|