М. Купрыянаў і М. Снягiр звольнены з органаў пракуратуры
М. Купрыянаў і М. Снягiр звольнены з органаў пракуратуры
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Генпракуратуры. "14 лiстапада гэтага года намеснiк генпракурора Беларусi Мiкалай Купрыянаў i пракурор Мiнскай вобласцi Мiхаiл Снягiр загадам генпракурора Беларусi Рыгора Васiлевiча вызвалены ад займаемых пасад i звольнены з органаў пракуратуры", — праiнфармавалi ў ведамстве. Як паведамлялася, Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 13 лiстапада на нарадзе па пытаннях эфектыўнасцi мераў, што прымаюцца ў барацьбе з карупцыяй, даручыў генеральнаму пракурору ўнесцi прадстаўленне аб вызваленнi ад займаемых пасад намеснiка генпракурора Мiкалая Купрыянава i пракурора Мiнскай вобласцi Мiхаiла Снегiра. Кiраўнiк дзяржавы таксама даручыў узбудзiць у адносiнах да iх крымiнальную справу. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Генпракуратуры.
|
|