Прэзідэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам Беларускага iнвестыцыйнага ф
Прэзідэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам Беларускага iнвестыцыйнага форуму ў Лондане
"Шчыра рады, што нам удалося прыцягнуць да гэтага мерапрыемства такую аўтарытэтную дзелавую аўдыторыю. Ваш удзел у iм мы разглядаем як сведчанне растучай цiкавасцi замежнага бiзнэсу да нашай краiны, i гэту цiкавасць мы будзем падтрымлiваць", — гаворыцца ў прывiтаннi. У iм таксама адзначана, што дасягнутыя на працягу апошнiх гадоў тэмпы росту эканомiкi i даходаў, стабiльная ўнутраная сiтуацыя, iнвестыцыйны клiмат, якi дынамiчна паляпшаецца, зручнае геаграфiчнае становiшча, высокi навукова-вытворчы i чалавечы патэнцыял — гэта толькi некаторыя з характарыстык, уласцiвыя сучаснай Беларусi. Беларусь гарантуе абарону iнвестыцый, свабоднае распараджэнне атрыманым прыбыткам, якасны сэрвiс, камфортныя i бяспечныя ўмовы знаходжання для iнвестараў. Энергетычная, транспартная, транзiтная i турыстычная iнфраструктура, укараненне новых тэхналогiй прамысловасцi i сельскай гаспадаркi — безумоўныя прыярытэты беларускай дзяржавы i самыя выгадныя сферы для ўкладання капiталу. "Перакананы, што форум стане зыходным пунктам для цэлага шэрагу праектаў, прывабных для iнвестараў i накiраваных на развiццё эканомiкi Беларусi, павышэнне дабрабыту яе грамадзян. Жадаю вам плённай, канструктыўнай i змястоўнай працы", — гаворыцца ў прывiтаннi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам Беларускага iнвестыцыйнага ф "Шчыра рады, што нам удалося прыцягнуць да гэтага мерапрыемства такую аўтарытэтную дзелавую аўдыторыю. Ваш удзел у iм мы разглядаем як сведчанне
|
|