21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У летнiк — на тры тыднi

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У летнiк — на тры тыднi

Паводле ацэнак Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленнi i санаторна-курортным лячэннi насельнiцтва, сёлета зможа наведаць здарўнiцы больш за мiльён жыхароў Беларусi самых розных катэгорый, i ў тым лiку 605 тысяч дзяцей, 136,7 тысячы "чарнобыльцаў", 16 тысяч студэнтаў, 19,1 тысяча iнвалiдаў i пенсiянераў, а таксама 51,4 тысяч працуючых грамадзян. Праўда, якраз з апошнiмi сiтуацыя выглядае неадназначна. Так, падлiчана: у сярэднiм на кожную тысячу работнiкаў краiны прыйдзецца 4-5 пуцёвак. Мiж тым усяго некалькi гадоў таму гэты паказчык складаў 17-20.

"Дарослая" пуцёўка ў дэфiцыце

Не выпадае сумнявацца, што нiзкi ўзровень камфорту i медыцынскiх паслуг — варыянт для адпачынку не лепшы. Як адзначае дырэктар Рэспублiканскага цэнтра Мiкалай Мазур, яшчэ ў 2006 годзе ў Беларусi працавалi 173 здраўнiцы. Цяпер, пасля праведзенай атэстацыi, iх засталося 102. Словам, тэст на добрыя ўмовы вытрымалi далёка не ўсе. А ў сваю чаргу гэта прывяло да змяншэння агульнай колькасцi месцаў.

Да таго ж больш строгiя патрабаваннi прынеслi даволi нечаканы вынiк. Перш-наперш з прычыны магчымасцi атрымаць разнастайныя медыцынскiя паслугi за параўнальна невялiкiя (у сярэднiм 500 долараў) грошы на Беларусь сталi часцей звяртаць увагу ў свеце. Расiяне, грамадзяне дзяржаў Балтыi, Ізраiля, Германii, Польшчы — чакаецца, што сёлета нашы здраўнiцы наведаюць каля 70 тысяч iншаземцаў. I, з аднаго боку, гэта амаль 35 млн долараў валюты. Але з iншага — абвастрэнне праблемы дэфiцыту пуцёвак унутры краiны. Каб патрапiць у некаторыя санаторыi, фактычна даводзiцца пачынаць "варушыцца" за паўгода да запланаванай паездкi.

Адзiн са шляхоў выйсця нiбыта вiдавочны — аб’яднанне па-сапраўднаму добрых здраўнiц з установамi, што не прайшлi атэстацыю. Гэта дазволiць "падцягнуць" узровень якасцi апошнiх i дасць дадатковыя месцы. Разам з тым вядома: у "далучаных" невялiкiх санаторыях можа працаваць усяго адзiн урач, адсутнiчаць сучаснае медыцынскае абсталяванне. I весцi сур’ёзную размову аб аздараўленнi тут ужо проста не выпадае. Зрэшты, ёсць i iншы напрамак.

— Ва ўмовах, калi санаторыi перайшлi на самаакупляльнасць, яны вымушаны шукаць грошы i ў тым лiку — актыўна прыцягваць грамадзян iншых краiн, — адзначае першы вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Сямашка. — Пры гэтым разлiк на iншаземцаў шмат у чым аб’ектыўны: сёння сярэдняя цана пуцёўкi для грамадзян Беларусi вагаецца ў межах 850-870 тысяч рублёў, тады як сабекошт наблiжаецца да мiльёна. Таму ёсць прапанова — крыху ўзняць цэны для насельнiцтва нашай краiны, але адначасова прадугледзець, што беларускiя здраўнiцы будуць прадастаўляць на кожную тысячу працуючых грамадзян не 4-5, а прынамсi 10 пуцёвак. Пры гэтым кошт адпачынку для iншаземцаў санаторыi будуць вызначаць без якiх-небудзь абмежаванняў.

Люкс ёсць. Праблема з... лiхтаром

Тым часам даводзiцца канстатаваць ужо цяпер: кантроль за якасцю адпачынку стане больш жорсткiм. Рэспублiканскi цэнтр па аздараўленнi i санаторна-курортным лячэннi мае намер наладжваць рэгулярныя рэйдавыя праверкi здраўнiц. Апроч таго, паслугi санаторыяў будуць прадастаўляцца па агульных стандартах — з адпаведнай сертыфiкацыяй гэтых устаноў.

Адначасова працягнецца ўкладанне грошай у мадэрнiзацыю. Бо не сакрэт, што апошнiм часам практычна не карыстаюцца папулярнасцю пакоi на 2-3 чалавекi. I наадварот павышаецца попыт на аднамесныя нумары, паўлюксы i люксы.

Варта заўважыць, што скаргаў на пражыванне i харчаванне падчас адпачынку апошнiм часам сапраўды становiцца менш. А вось прэтэнзiй да iнфраструктуры санаторыяў, што размешчаны наводдаль ад населеных пунктаў, па-ранейшаму хапае. Разбiтыя дарогi, "нулявое" асвятленне, адсутнасць прыпынкаў грамадскага прыгараднага транспарту — з’ява, на жаль, нярэдкая. Далёка не паўсюль на выпадак раптоўнага абрыву правадоў iснуюць рэзервовыя лiнii электразабеспячэння. Шматлiкiя нараканнi на пiтную ваду — наступствы адсутнасцi станцый абезжалезвання. Нарэшце, ёсць слушныя заўвагi да стану пляжаў.

— Пытаннi з добраўпарадкаваннем можна было б шмат у чым зняць дзякуючы курортнаму збору, — зазначае старшыня Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Леанiд Козiк. — Аднак практыка паказвае: гэты своеасаблiвы "падатак" трапляе ў мясцовы бюджэт, а пасля, як правiла, iдзе на зусiм iншыя мэты. Гэту сiтуацыю трэба змянiць. Тым больш, што звычайна тымi ж пляжамi карыстаюцца не толькi "курортнiкi", аднак i жыхары раёна.

Як выратаваць летнiк?

Не менш вострай была i застаецца тэма дзiцячага аздараўлення. Сёлетнiя праверкi засведчылi: у яго трэба ўкладваць значныя грошы. Са 187 лагераў больш за трэць патрабуюць капiтальнага рамонту. I здзiўляцца гэтаму не выпадае — зараз 57 працэнтаў стацыянарных летнiкаў маюць "узрост" ад 30 гадоў i вышэй. А некаторыя будынкi выкарыстоўваюцца яшчэ з даваеннага часу.

Зрэшты, кепскi стан многiх летнiкаў — не навiна. I больш за тое: у Беларусi распрацоўваецца праграма рэканструкцыi загарадных аздараўленчых лагераў. Гэта праграма павiнна з’явiцца да 1 лютага.

— Сёння мы прапануем перадаць частку лагераў на баланс выканкамаў, — кажа намеснiк старшынi ФПБ Аляксандр Мiкша. — У прыватнасцi, гаворка iдзе аб лагерах, уласнiкамi якiх з’яўляюцца некамерцыйныя арганiзацыi, скажам, райкамы прафсаюза аграпрамысловага комплексу. Бо нельга не заўважыць: зноў-такi ў гэтых летнiках адпачываюць дзецi не толькi вяскоўцаў, а па сутнасцi ўсiх катэгорый работнiкаў.

Як лiчаць у Федэрацыi прафсаюзаў, настаў час вырашыць i наступную праблему. Адпачынак дзяцей працягваецца толькi тры месяцы, аднак, каб захаваць лагер, яго трэба падтрымлiваць у нармальным стане цэлы год. У адваротным выпадку яшчэ большыя грошы давядзецца ўкладваць на падрыхтоўку летнiкаў да сезона. Мiж тым, дзе ўзяць сродкi на "мiжсезонку" — пытанне. Адсюль i другая прапанова — закласцi выдаткi на гэтыя мэты непасрэдна ў сабекошт пуцёўкi. Паводле ацэнак прафсаюзаў, у вынiку кошт адпачынку можа ўзрасцi на 7-8 працэнтаў. Разам з тым, заўважае Аляксандр Мiкша, у краiне паступова растуць заробкi. Да таго ж кампенсаваць рост цэнаў бацькам можна за кошт павелiчэння датацый.

— Не менш вострым момантам застаюцца кадры, — працягвае Аляксандр Мiкша. — Знайсцi людзей, якiя хочуць папрацаваць у лагеры летам вельмi складана i не ў апошнюю чаргу з-за неабходнасцi цалкам аплачваць харчаванне. Атрымлiваецца, што харчаванне супрацоўнiкаў "з’ядае" значную частку iх заробкаў. Таму, на наш погляд, неабходна вярнуцца да практыкi, якая iснавала яшчэ два гады таму, i вызначыць аплату харчавання персаналу на ўзроўнi 50 працэнтаў. Плюс да таго мы перакананы: не менш важкiм стымулам стане прадастаўленне магчымасцi дзецям супрацоўнiкаў адпачываць у лагеры з выкарыстаннем датацыi двойчы за сезон.

Нарэшце, таксама цiкавая прапанова — вызначыць адзiны падыход да працягласцi аздараўлення. Змена ў дзiцячым лагеры павiнна складаць не менш за 21 дзень. Прынамсi, сёння у гэтым перакананыя медыкi.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле ацэнак Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленнi i санаторна-курортным лячэннi насельнiцтва, сёлета зможа наведаць здарўнiцы больш за мiльён жых
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика