Арт-фестываль на тэму бульбы
Арт-фестываль на тэму бульбы
У Мiнскiм палацы дзяцей i моладзi адбыўся Адкрыты арт-фестываль, якiм завяршылася правядзенне ў Беларусi Мiжнароднага года бульбы. Дакладней, фестываль стаў заключным акордам шэрагу значных мерапрыемтсваў, якiя ладзiлiся з гэтай нагоды ў нашай краiне на працягу года. Арганiзатарамi фестывалю сталi прадстаўнiцтва ААН, мастацкая галерэя "Палац", фотастудыя "Краявiд", народны калектыў "Дзiцячая мода". Нагадаем, яшчэ ў 2005 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясцiла 2008 год Мiжнародным годам бульбы. Інiцыятарам яго правядзення выступiла Перу, якое лiчыцца радзiмай бульбы. Гэта сельгаскультура атрымала вялiкае распаўсюджванне ў Беларусi, яе нездарма называюць "другiм хлебам". Арт-фестываль выклiкаў вялiкую цiкаўнасць у моладзi. Ён стаў нiбы адзiным праектам юных мастакоў, фатографаў i мадэльераў, якiя прадставiлi свае творчыя работы на тэму бульбы. У праекце ўдзельнiчалi хлопцы i дзяўчаты ва ўзросце ад 7 да 25 гадоў. Усяго на конкурс было пададзена толькi ў намiнацыi "Выяўленчае мастацтва" больш за 1000 работ з усiх куткоў Беларусi. На конкурс фотаработ было даслана 353 фатаграфii ад 236 аўтараў з розных гарадоў i вёсак краiны. На конкурс тэатраў моды было пададзена 19 заявак толькi з Мiнска. Асноўнымi крытэрыямi пры выбары лепшых работ былi арыгiнальнасць, мастацкiя вартасцi i тэхнiчнае выкананне. Пераможцы ў кожнай намiнацыi атрымалi каштоўныя прызы i дыпломы. Леанiд Тугарын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнскiм палацы дзяцей i моладзi адбыўся Адкрыты арт-фестываль, якiм завяршылася правядзенне ў Беларусi Мiжнароднага года бульбы.
|
|