Ляжаў на дарозе i загiнуў пад коламi
Ляжаў на дарозе i загiнуў пад коламi
ДЫРЭКТАР МАСКОЎСКАГА ПРАДСТАЎНІЦТВА "РАГАЧОЎСКАГА МКК" ЗНОЙДЗЕНЫ Ў IСПАНII
У Iспанскiм горадзе Алiкантэ затрыманы сын былога генеральнага дырэктара ААТ "Рагачоўскi малочна-кансервавы камбiнат" Мiхаiла Комара 29-гадовы Антон Комар. Ён кiраваў маскоўскiм прадстаўнiцтвам прадпрыемства i падазраецца ў фiнансавых махiнацыях. Крымiнальная справа па артыкуле "раскраданне шляхам злоўжывання службовымi поўнамоцтвамi, здзейсненае групай асобаў па папярэдняй змове ў асаблiва буйным памеры" ў дачыненнi да Антона Комара была ўзбуджана яшчэ ў сакавiку гэтага года. На працягу 2006—2008 гадоў бацька i сын заключалi фiктыўныя дагаворы з расiйскiмi фiрмамi на аказанне прадстаўнiцтву Рагачоўскага МКК рэкламных паслуг. Грошы за быццам бы аказаныя паслугi пералiчвалiся на рахункi гэтых фiрмаў. Потым пераводзiлiся ў наяўныя i вярталiся ў распараджэнне ўдзельнiкаў злачыннай групы. Такiм чынам выкрадзена больш за 8 мiльярдаў беларускiх рублёў. Генеральнага дырэктара ААТ "Рагачоўскi малочна-кансервавы камбiнат" Мiхаiла Комара супрацоўнiкi ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласцi затрымалi, а вось у яго сына атрымалася знiкнуць. Доўгi час Антон Комар хаваўся на тэрыторыi Расiйскай Федэрацыi. Па лiнii Iнтэрпалу быў зроблены адпаведны запыт i гэты грамадзянiн аб’яўлены ў мiжнародны вышук. У лiстападзе прыйшло афiцыйнае паведамленне з Iспанii, што на тэрыторыi Каралеўства Iспанii, у горадзе Алiкантэ вышукваемы затрыманы. Цяпер туды накiраваныя ўсе неабходныя для экстрадыцыi дакументы. Крымiнальная справа ў дачыненнi да яго бацькi, генеральнага дырэктара ААТ "Рагачоўскi малочна-кансервавы камбiнат" 57-гадовага Мiхаiла Комара, у блiжэйшы час будзе накiравана ў суд. Iрына Асташкевiч. Ляжаў на дарозе i загiнуў пад коламi 17 лiстапада а 8-й гадзiне ўвечары паблiзу вёскi Расна Дрыбiнскага раёна пад коламi МАЗа загiнуў 41-гадовы вясковец, якi ляжаў прама на аўтадарозе. Вадзiцель, 27-гадовы жыхар райцэнтра, позна заўважыў жывую перашкоду на шашы, тым больш што на чалавеку не было флiкера. Экспертыза ўстановiць, з якой прычыны мужчына ляжаў на дарозе. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 лiстапада а 8-й гадзiне ўвечары паблiзу вёскi Расна Дрыбiнскага раёна пад коламi МАЗа загiнуў 41-гадовы вясковец, якi ляжаў прама на аўтадарозе. Ва
|
|