21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ягор Філiпенка: "З футболам завязаў. Пакуль"

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ягор Філiпенка: "З футболам завязаў. Пакуль"

Напярэдаднi ад’езду на Кiпр для ўдзелу ў апошнiм у сезоне матчы нацыянальная зборная па футболе сабралася ў Мiнску i на полi Дома футбола правяла трэнiроўку. З заяўленых 18 футбалiстаў у Мiнск па сямейных абставiнах не прыбыў Вiталь Кутузаў, не было "каталонца" Аляксандра Глеба, а спартакавец Ягор Фiлiпенка хоць i з’явiўся ў Доме футбола, на газон так i не выйшаў. Абаронца маскоўскага клуба расказаў, чаму не згуляе за зборную i падзялiўся планамi на наступны сезон.

 

— Як ацэньваеце свой першы сезон у "Спартаку"?

 

— Як ацэньваеце свой першы сезон у "Спартаку"?

 

Напярэдаднi ад’езду на Кiпр для ўдзелу ў апошнiм у сезоне матчы нацыянальная зборная па футболе сабралася ў Мiнску i на полi Дома футбола правяла трэнiроўку. З заяўленых 18 футбалiстаў у Мiнск па сямейных абставiнах не прыбыў Вiталь Кутузаў, не было "каталонца" Аляксандра Глеба, а спартакавец Ягор Фiлiпенка хоць i з’явiўся ў Доме футбола, на газон так i не выйшаў. Абаронца маскоўскага клуба расказаў, чаму не згуляе за зборную i падзялiўся планамi на наступны сезон.

 

— Як ацэньваеце свой першы сезон у "Спартаку"?

— У цэлым станоўча, толькi канцоўка аказалася змазанай. Не праходжу ў асноўны склад у клубе, з-за траўмы не змагу згуляць за зборную.

— Траўма здарылася пасля выклiку ў зборную?

— Гэта старая траўма, але зараз яна абвастрылася. Балiць пятая плюсневая костка — перадпераломны стан, таму гуляць пакуль небяспечна. Але на Кiпр еду — не паспяваюць нiкога выклiкаць замест мяне. Хутчэй за ўсё, буду назiраць матч з трыбуны.

— Мiкаэль Лаўдруп растлумачыў, чаму зараз не праходзiце ў асноўны склад клуба?

— Не, нiхто не тлумачыў. Зараз канец сезона, буду размаўляць аб далейшых сваiх перспектывах.

— I якiя планы на наступны сезон? З’явiлася iнфармацыя, што вамi цiкавiцца падмаскоўны "Сатурн".

— Усё будзе залежаць ад таго, што мне скажуць у "Спартаку". Калi скажуць, што на мяне разлiчваюць, — застануся, не — значыць, буду шукаць новы клуб. Але да размовы з клубным кiраўнiцтвам рана казаць пра iншыя прапановы.

— Хацелi б застацца ў расiйскай прэм’ер-лiзе?

— Вядома ж, хацеў бы. У Iспанiю цi Германiю мне яшчэ рана.

— Вы перайшлi з БАТЭ ў "Спартак", якраз разлiчваючы на тое, што маскоўскi клуб трапiць у групавы этап Лiгi чэмпiёнаў, а атрымалася наадварот. Няма шкадавання, што пайшлi з БАТЭ?

— Нiколькi.

— Сочыце за выступленнямi клуба ў Лiзе чэмпiёнанаў?

— Глядзеў не ўсе матчы, апошнiя два з "Зенiтам" бачыў. БАТЭ выглядала вельмi дастойна. Прычым у хатнiм матчы барысаўскi клуб мне спадабаўся больш. У Пiцеры, мне здаецца, БАТЭ павiнна было саступiць, а дома згуляць унiчыю.

— Хварэлi за каго?

— Безумоўна, за БАТЭ.

— Барысаўскi клуб збiраўся ўзяць вас у арэнду?

— Гэта было пасля першага круга. Я тады амаль не гуляў у "Спартаку", але мяне не адпусцiлi. Тады яшчэ Станiслаў Чарчэсаў быў — ён i пакiнуў мяне.

— Прызвычаiлiся да расiйскай сталiцы?

— Усё нармальна, асвоiўся. Клуб здымае мне кватэру. Масква падабаецца, але Мiнск усё ж больш. У гасцях добра, але дома лепш.

— Цяпер з’явiлася шмат размоў пра чэмпiёнства "Рубiна" аж да таго, што летась гэты клуб шмат каму прайграваў, а сёлета, маўляў, яму аддаюць даўгi, што i сказалася на вынiковым месцы каманды...

— Ёсць, думаю, у прэм’ер-лiзе выпадкi, калi хтосьцi камусьцi аддае нейкiя ачкi. Але так, каб усе вярталi даўгi — такое немагчыма, на маю думку. Не таму "Рубiн" чэмпiён. Зразумела, яны не паказвалi супергульнi, але найбольш роўна ў параўнаннi з астатнiмi прайшлi дыстанцыю. Гулялi ў свой футбол i дасягнулi вынiку. Многiя каманды аступалiся на роўным месцы — i ЦСКА, i "Спартак" згубiлi ачкi там, дзе не трэба. У мяне нiякiх нараканняў на "Рубiн" няма — адну гульню мы прайгралi 0:1, другую выйгралi 3:0, i цалкам гэтым задаволеныя.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi ад’езду на Кiпр для ўдзелу ў апошнiм у сезоне матчы нацыянальная зборная па футболе сабралася ў Мiнску i на полi Дома футбола правяла трэн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика