Да 10 снежня ў Мінску прыбяруць каля паўтысячы камерцыйных кіёскаў
19 ноября 2008 Экономика и бизнес
Даніла Стрыжак, Еўрапейскае радыё для Беларусі Да канца зімы Мінгарвыканкам плануе прыбраць кіёскі дарэшты. Зараз іх актыўна прыбіраюць у Кастрычніцкім раёне сталіцы. Кіёскі выклалі на вокны загады, якія атрымалі ад адміністрацыі - прыбрацца да 10 снежня. “Кіёскі будуць замененыя навесамі. У горадзе наогул кіёскаў не будзе апроч “Белсаюздруку”, - “усцешылі” Еўрарадые ў аддзеле гандлю і паслугаў Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна. Еўрарадыё: А дзе ж купляць цыгарэты? Да крамы ісці далёка Аддзел гандлю: “У “Белсаюздруку”. Іх кіёскаў шмат, гандлююць усімі відамі цыгарэт і канцылярскіх тавараў”. - Тымі ж цыгарэтамі мы пакуль гандлюем, - тлумачыць Еўрарадыё Соф’я Цярэшка, начальнік аддзела гандлю “Белсаюздруку”. - Цыгарэты вырабляюць на гродзенскай тытунёвай фабрыцы, і мы іх атрымоўваем. Шакаладам гандлюем не заўсёды, толькі ў перыяд, калі дазваляе тэмпературны рэжым. А півам не гандлявалі і гандляваць не плануем”. На месцы кіёскаў паставяць пластыкавыя "скрыні" з навесамі. Усталяванне аднаго аўтобуснага прыпынку абыйдзецца краіне ў суму каля 10 мільёнаў беларускіх рублёў. Інфармацыя з Інтэрнэта, што быццам аддзел гандлю Мінгарвыканкама збіраецца да 2015 года згодна з генеральным планам забудовы сталіцы набудаваць так званых маленькіх крамаў крокавай даступнасці, застаецца чуткай. “Як? Што мы на што мяняем? - абураецца Ларыса Камарова, начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама. - Замена кіёскаў на магазіны крокавай даступнасці? Я вас умаляю! Гэта глупства. Пяцьсот кіёскаў мяняць на пяцьсот магазінаў ніхто не збіраецца”. Прадпрымальнікі тым часам сцвярджаюць: знос кіёскаў незаконны, бо рашэнне аб гэтым прынята без дазволу Мінюста. “Усе кіёскі зносяцца згодна з рашэннем Мінгарвыканкама. Яно ўтрымлівае нават не юрыдычны, а арганізацыйна-распарадчы характар, - сцвярджае старшыня аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва” Анатоль Шумчанка. - У міністэрстве юстыцыі гэтыя рашэнні нават не праходзілі абавязковую юрыдычную экспертызу. У Мінюсце нам паведамілі, што такое рашэнне праз іх не праходзіла, хоць павінна было прайсці, бо гэта тычыцца мільёнаў людзей і мільёнаў долараў, якія згубілі прадпрымальнікі”. Прадпрымальнік з Кастрычніцкага раёна сталіцы Уладзімір не ведае, куды падзець кіёск пасля дэмантажу і чым увогуле пасля гэтага займацца. Па сутнасці рашэнне Мінгарвыканкама пакінула яго без працы. Кампенсацый прадпрымальнікам ніхто не выплаціць. І альтэрнатыўныя месцы працы ўладальнікам кіёскаў не прапаноўваюцца. “Рашэнне аб зносе кіёскаў нават нікому не паказалі, проста правялі сход, - з сумам ў голасе распавядае прадпрымальнік. - Кіёск каштуе ад сямі да дзесяці тысяч долараў ЗША. Але зараз мы не ведаем, куды яго нават падзець, не тое што чым займацца. Замяніць старыя кіёскі на новыя нас абавязалі ў канцы мінулага года. Сказалі: “Мяняйце на кіёскі новага ўзору, тады магчыма, вы будзеце стаяць. Мы ўзялі і замянілі ” Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 ноября 2008 Экономика и бизнес Даніла Стрыжак, Еўрапейскае радыё для Беларусі Да канца зімы Мінгарвыканкам плануе прыбраць кіёскі дарэшты. |
|