21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: абвалу беларускага рубля не будзе

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: абвалу беларускага рубля не будзе

Прэзiдэнт краiны ўчора на пасяджэннi з актывам Вiцебскай вобласцi шчыра падзякаваў экс-губернатара Уладзiмiра Андрэйчанку за тое, што ён кiраваў рэгiёнам амаль што 14 гадоў. "За гэты час заваяваў высокi аўтарытэт i давер людзей", — адзначыў Прэзiдэнт.

Што датычыцца прызначэння на гэтую высокую пасаду Аляксандра Косiнца, кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што ён выбраў менавiта яго кандыдатуру са спiсу ў паўтара дзясяткаў прэтэндэнтаў, улiчваючы цэлы рад фактараў. Аляксандр Косiнец добра ведае Вiцебскую вобласць — тут нарадзiўся i вырас, атрымаў адукацыю, вопыт прафесiйнай i кiраўнiцкай дзейнасцi. Добра ведае людзей, усе плюсы i мiнусы рэгiёна. Некалькi гадоў быў упаўнаважаным прадстаўнiком кiраўнiка дзяржавы ў рэгiёне. Таму без доўгiх раскачак на азнаямленне з рэальнай сiтуацыяй зможа ўзяцца за справу. Па-другое, ён прайшоў добрую школу рэспублiканскага ўзроўню кiравання, працуючы намеснiкам прэм’ер-мiнiстра. Гэта значыць, не будзе "зашораны" меснiцтвам, адарванасцю ад агульнарэспублiканскiх праблем i задач.

"I па-трэцяе, прама скажу, мне iмпануе стыль работы Аляксандра Мiкалаевiча", — сказаў Прэзiдэнт. — "Валявы, жорсткi, патрабавальны, нацэлены на вынiк".

Аляксандр Лукашэнка акрэслiў недахопы i недапрацоўкi, што тармозяць развiццё рэгiёна. У прыватнасцi, у вобласцi не выконваюцца эканамiчныя паказчыкi па экспарце паслуг, абмежаваннi iмпарту, па вытворчасцi прамысловай прадукцыi прадпрыемствамi рэспублiканскага падпарадкавання. Не дасягнуты прагнозны паказчык па вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi. Таму галоўная задача — бясспрэчнае выкананне ўсiх прагнозных паказчыкаў гэтага пяцiгоддзя.

Са стратамi ў цэлым па вобласцi спрацавалi 80 суб’ектаў гаспадарання. У тым лiку 50 прамысловых прадпрыемстваў, альбо 18,4 працэнта ад агульнай колькасцi...

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, Вiцебшчыне трэба дабiвацца большай дынамiкi i эфектыўнасцi работы ў такiх галiнах, як нафтахiмiя, энергетыка, машынабудаванне, камунiкацыi, iнтэлектуальныя паслугi. Слаба выкарыстоўваюцца ўнiкальныя прыродныя магчымасцi рэгiёна для развiцця турызму.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што ў цэнтры ўвагi павiнны быць людзi. "Мы павiнны забяспечыць дастойныя сацыяльныя стандарты ва ўсiх сферах для жыхароў як горада, так i вёскi", — падкрэслiў ён. — "Новыя тэхналогii, сучасныя вытворчасцi — гэта добра, але за iмi трэба бачыць чалавека. Настаў час болей энергiчна займацца ўсiм, што звязана з жыццём, бытам, культурай i дабрабытам нашых людзей".

Аляксандр Лукашэнка спынiўся i на кадравым пытаннi: "Кiраўнiцтву вобласцi неабходна болей настойлiва ўплываць на паляпшэнне якаснага складу кадраў. У гар(рай)выканкамах, пасялковых i сельскiх выканаўчых камiтэтах амаль што 20 працэнтаў работнiкаў не маюць вышэйшай адукацыi".

"У органах улады не павiнна быць хабарнiкаў, махiнатараў i iншых перараджэнцаў", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Прэзiдэнт адзначыў факты карумпаванасцi, учыненне злачынстваў службовымi асобамi Вiцебскай вобласцi. "Самая агiдная з’ява — гэта карупцыя сярод тых службовых асобаў, якiя абавязаны змагацца з гэтым злом i спыняць яго", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі дадаў, што кiраўнiк павiнен служыць узорам паводзiнаў як на вытворчасцi, так i ў быце. "Тым не менш распiццё спiртных напояў i знаходжанне ў нецвярозым стане — яшчэ нярэдкiя сярод кiраўнiцкага корпуса", — канстатаваў беларускi лiдар. Ён нагадаў, што сёлета за 9 месяцаў за такiя парушэннi ў Вiцебскай вобласцi звольнены 20 кiраўнiкоў.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць выправiць справы ў iльнаводстве. На Вiцебшчыне вырошчваецца амаль трэць рэспублiканскага аб’ёму лёну. А вынiкi? Дрэнныя нават сёлета, з добрымi ўмовамi надвор’я. Прэзiдэнт упэўнены, што рэгiён павiнен мець накiраваную малочна-мясную спецыялiзацыю. Слаба развiта жывёлагадоўля мясных парод буйной рагатай жывёлы. Застаецца нiзкай удойнасць статку ў параўнаннi з сярэднiм паказчыкам па краiне.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, "на жаль, сёння эфектыўнасць гаспадарчай дзейнасцi АПК вобласцi вельмi нiзкая". У сярэднiм на гаспадарку прыпадае Br7 млрд даўгоў, пры гэтым сярэднямесячная выручка ад рэалiзацыi прадукцыi складае толькi каля Br320 млн.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў рэалiзацыi Вiцебскай абласной праграмы адраджэння i развiцця вёскi не ўсё добра: са 148 заданняў не выканана 25. Найбольш iстотнае адставанне ў вытворчасцi раслiнаводчай прадукцыi.

"Звяртаю ўвагу на такую перспектыўную для вашага рэгiёна культуру, як рапс, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Ваша задача — давесцi гадавую валавую вытворчасць насення рапсу да 160 тыс. тон да канца гэтага пяцiгоддзя". Прэзiдэнт таксама адзначыў нiзкую эфектыўнасць выканання праграмы развiцця вытворчасцi плодаагароднiнных кансерваў. Вытворчыя магутнасцi па iх выпуску ў вобласцi загружаны толькi на 33 працэнты.

"Я ўжо не раз гаварыў, што самае галоўнае ў рэалiзацыi праграмы адраджэння i развiцця вёскi не знешнi бляск вёсак, а высокаэфектыўная вытворчасць, укараненне найноўшых тэхналогiй, самаакупнасць i самафiнансаванне", — рэзюмаваў беларускi лiдар.

"Вобласць не павiнна замыкацца толькi на валаўтваральных гiгантах. Устойлiвае паступальнае развiццё залежыць i ад работы малых i сярэднiх прадпрыемстваў", — сказаў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў рэгiёне ў першым паўгоддзi гэтага года з 306 запланаваных праектаў з аб’ёмам капiталаўкладанняў Br255 млрд не пачалася рэалiзацыя практычна па кожным трэцiм з iх. "Трывожыць тое, што ў шэрагу малых гарадоў рэгiёна знiжаюцца аб’ёмы вытворчасцi прамысловай прадукцыi спажывецкiх тавараў", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Ён падкрэслiў, што эканомiка малых гарадоў (гэты статус у Вiцебскай вобласцi маюць 40 населеных пунктаў) павiнна стаць прыярытэтам у рабоце кадраў Вiцебшчыны на блiжэйшыя гады.

Паводле слоў Прэзiдэнта, арганiзацый з узроўнем заработнай платы, нiжэйшым за $200, у малых i сярэднiх гарадах быць не павiнна.

Аляксандр Лукашэнка лiчыць неабходным больш актыўна ўкараняць эканамiчныя метады кiравання, стымуляваць прыток iнвестыцый, скарачаць расходы i знiжаць сабекошт прадукцыi, пашыраць рынкi збыту тавараў i паслуг.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што самая галоўная задача — безумоўнае выкананне ўсiх прагнозных паказчыкаў гэтага пяцiгоддзя. Таму неабходна працаваць больш эфектыўна i мэтанакiравана.

"Скажу адкрыта — зрабiць гэта будзе няпроста. Асаблiва з улiкам сiтуацыi, што складваецца ў свеце. Час патрабуе ад кожнага найбольшай адказнасцi, энергiчнасцi i настойлiвасцi ў дасягненнi пастаўленых мэтаў. Ад гэтага залежыць дабрабыт як канкрэтных працоўных калектываў, так i ўсёй краiны", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што перавага мадэлi развiцця Беларусi дае магчымасць у значнай ступенi нейтралiзаваць негатыўны ўплыў сусветнага фiнансавага крызiсу на эканомiку. "Аднак мы не можам адгарадзiцца "жалезнай заслонай" ад гэтых з’яў i павiнны ўлiчваць iх у сваёй рабоце", — сказаў ён.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу абвалу беларускага рубля не будзе.

"Што датычыцца беларускага рубля, то сiтуацыя абсалютна стрымальная. Сёння важна падтрымаць курс беларускага рубля. Яго абвалу не будзе, усё — у зададзеных параметрах, у тым лiку i гадавая дэвальвацыя", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што ў краiне назапашаны пэўныя рэзервы, да таго ж вялiкi давер насельнiцтва да банкаўскай сiстэмы.

Прэзiдэнт таксама сказаў, што МВФ пазiтыўна ацэньвае працэсы, якiя адбываюцца ў Беларусi. Пры гэтым дзяржава прыслухоўваецца да ўсiх заўваг МВФ.

"Мы зробiм усё, што датычыцца людзей, i ў першую чаргу будзем арыентавацца на iх", — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

Пошук лiдараў i вылучэнне таленавiтых людзей на кiруючыя пасады павiнна быць прыярытэтам дзяржаўнай кадравай палiтыкi.

Паводле слоў Прэзiдэнта, вострымi застаюцца праблемы забеспячэння вёскi квалiфiкаванымi работнiкамi. Нават сярод галоўных спецыялiстаў толькi 58 працэнтаў маюць вышэйшую адукацыю. Шмат маладых спецыялiстаў выбывае з сельгасвытворчасцi пасля абавязковых тэрмiнаў адпрацоўкi. "Гэта патрабуе больш уважлiвых адносiнаў да iх умоў працы i быту, штодзённых патрэб, забеспячэння жыллём", — лiчыць кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што, нягледзячы на рост забяспечанасцi ўрачэбнымi кадрамi, многiя штатныя адзiнкi замяшчаюцца за кошт сумяшчальнiцтва. "Размова не iдзе аб жорсткiх мерах па забароне "падпрацоўкi" ўрачоў на iншых пасадах або аб адмове ад вопытных работнiкаў, у якiх узрост вышэйшы за пенсiйны. Неабходны прадуманыя абнаўленнi складу кадраў у мэтах аказання якаснай медыцынскай дапамогi насельнiцтву", — адзначыў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка лiчыць неабходным лiбералiзаваць усе сферы жыцця.

"Мы павiнны разняволiць чалавека, лiбералiзаваць наша жыццё, зрабiць яго больш свабодным для чалавека, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Гэта вельмi важна ў складанай сiтуацыi". Так, пры сур’ёзных праблемах у эканомiцы (у сярэдзiне 1990-х i ў час дэфолту ў Расii ў 1998 годзе) прымалiся такiя рашэннi, якiя рабiлi эканамiчныя адносiны больш свабоднымi, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, неабходна забяспечыць прастор у эканомiцы, "каб людзi маглi больш аператыўна i свабодна дзейнiчаць, каб iх нiчога не скоўвала".

Прэзiдэнт таксама падкрэслiў, што сваёй галоўнай задачай ён лiчыць забеспячэнне правоў чалавека. "Абараняць правы людзей на дастойную зарплату, на тое, каб свабодна жыць i гаварыць тое, што чалавек думае, — вось галоўная задача Прэзiдэнта. Аб гэтым усе мы павiнны памятаць", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што за ўсiмi размовамi аб эканамiчных паказчыках нельга пра гэта забываць. "У вырашэннi гэтых пытанняў мы, я сказаў бы, паперадзе ўсяго свету. Але ў нас яшчэ столькi недахопаў, якiя закранаюць жыццё людзей, што аб гэтым проста цяжка гаварыць", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў выканання ўсiх дзяржпраграм у поўным аб’ёме.

Кiраўнiк дзяржавы лiчыць неабходным перагледзець усе праграмы i мерапрыемствы, якiя намячалiся раней, з улiкам дынамiчнага развiцця краiны. Паводле яго слоў, сёння "неабходна "падцiснуцца" i за тыя грошы, што ёсць, выканаць усё, што было запланавана".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго насцярожвае дзейнасць прадпрыемстваў, якiя больш купляюць, чым прадаюць. "Калi сёння мы эканомiм валюту i складана завезцi iмпарт, асаблiва не крытычны, то гэта на руку: мы сваё пакладзём на прылавак", — падкрэслiў Прэзiдэнт. "Трэба рабiць усё, што мы можам зрабiць, унутры краiны", — дадаў ён.

Прэзiдэнт адзначыў, што сур’ёзная сiтуацыя, якая склалася ў свеце, у меншай ступенi закранула Беларусь з пункту гледжання фiнансавых гульняў на бiржы. Але ў той жа час сёння вельмi цяжка экспартаарыентаваным прадпрыемствам, складана рэалiзоўваць прадукцыю, таму што попыт у свеце ўпаў. Нягледзячы на ўсё гэта, галоўная задача — захаваць прадпрыемствы i рабочыя месцы, не дапусцiўшы той сiтуацыi, якая была пасля развалу СССР.

Паводле слоў Прэзiдэнта, з’явiлiся прагнозы, што будучы год будзе складаны, але для многiх дзяржаў ён стане часам уздыму, выхаду з крызiсу. "Будзем спадзявацца, што мы не адстанем у гэтых адносiнах, таму што ў нас ёсць вялiкi вопыт дзеянняў у складаных сiтуацыях", — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

Паводле паведамленняў

Аляксандра ПУКШАНСКАГА і БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт краiны ўчора на пасяджэннi з актывам Вiцебскай вобласцi шчыра падзякаваў экс-губернатара Уладзiмiра Андрэйчанку за тое, што ён кiраваў рэгiё
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика