Біяграфiя Косiнца Аляксандра Мiкалаевiча
Біяграфiя Косiнца Аляксандра Мiкалаевiча
Косiнец Аляксандр Мiкалаевiч нарадзiўся ў 1959 годзе ў в. Роскi Сялец Аршанскага раёна Вiцебскай вобласцi. У 1982 годзе скончыў Вiцебскi дзяржаўны медыцынскi iнстытут, у 2007 — магiстратуру эканамiчнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Доктар медыцынскiх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукi Беларусi, узнагароджаны медалём "За працоўную доблесць". З 1980 па 1994 год працаваў у Вiцебскiм дзяржаўным медыцынскiм iнстытуце: клiнiчным ардынатарам, асiстэнтам, дацэнтам кафедры шпiтальнай хiрургii. У 1995—1997 гадах узначальваў Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр "Інфекцыя i хiрургiя". У 1997—2005 гадах — рэктар Вiцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўнiверсiтэта. Да назначэння ўказам № 642 ад 24 лiстапада 2008 года старшынёй Вiцебскага аблвыканкама займаў пасаду намеснiка прэм’ер-мiнiстра Беларусi. А.М. Косiнец — вядомы вучоны, практыкуючы хiрург. Вызначаецца вялiкай патрабавальнасцю, высокiмi дзелавымi якасцямi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Косiнец Аляксандр Мiкалаевiч нарадзiўся ў 1959 годзе ў в. Роскi Сялец Аршанскага раёна Вiцебскай вобласцi. У 1982 годзе скончыў Вiцебскi дзяржаўны ме |
|