Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета зацвердзiлi Аляксандра Косiнца на пасадзе старшынi аблвыканкама
Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета зацвердзiлi Аляксандра Косiнца на пасадзе старшынi аблвыканкама
Дэпутаты Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў зацвердзiлi кандыдатуру Аляксандра Косiнца на пасаду старшынi Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта. Як адзначыў, прадстаўляючы гэту кандыдатуру, кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Макей, Аляксандр Косiнец добра вядомы ў вобласцi, ведае яе кадравы i вытворчы патэнцыял. "Гэта сталы кiраўнiк, працаўнiк i прагматык", — сказаў ён. У Аляксандра Косiнца вялiкi вопыт кiраўнiцкай работы, ён мае свой пункт гледжання i ўмее яго адстойваць, ён забяспечыць пераемнасць у кiраўнiцтве вобласцi i ўнясе новае ў работу, упэўнены Уладзiмiр Макей. Выступаючы перад дэпутатамi аблсавета, Аляксандр Косiнец вызначыў асноўныя задачы, якiя стаяць перад выканаўчай вертыкаллю вобласцi. На яго думку, неабходна перагледзець падыходы да арганiзацыi дзейнасцi аграпрамысловага комплексу, пераходзiць на спецыялiзацыю па вырошчваннi i вытворчасцi сельгаспрадукцыi, паскорыць тэхнiчнае перааснашчэнне гэтай галiны. "Неабходна адрадзiць былую славу прамысловасцi Вiцебскай вобласцi", — адзначыў Аляксандр Косiнец. Ён занепакоены выкананнем у рэгiёне праграмы дэмаграфiчнай бяспекi. Далейшая яе рэалiзацыя ў многiм будзе залежаць ад вырашэння сацыяльных праблем, а для гэтага неабходна забяспечыць рост заработнай платы, павялiчыць будаўнiцтва жылля. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета зацвердзiлi Аляксандра Косiнца на пасадзе старшынi аблвыканкама Дэпутаты Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў зацвердзiлi кандыдатуру Аляксандра Косiнца на пасаду старшынi Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта |
|