21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Парыж! На Мсціслаўшчыну...

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Парыж! На Мсціслаўшчыну... У старажытным горадзе на беларуска-расiйскай мяжы ёсць свае Парыж, Лондан, Рым, Эрмiтаж, Версаль i Шанхай.

Парыж — гэта двухпавярховы дом з чырвонай цэглы i з вялiкiм балконам. У традыцыйным мсцiслаўскiм стылi, да гэтага месца нiбыта цягнуцца гiстарычныя нiцi з розных эпохаў.

 

У самiм Парыжы напрыканцы ХIХ стагоддзя размясцiўся орган мясцовага самакiравання — павятовы дваранскi сход. Тут збiралiся самыя ўплывовыя людзi Мсцiслава, каб кiраваць установамi, уладжваць саслоўныя пытаннi i звяртацца з дзяржаўнымi праблемамi да губернатара, мiнiстраў i нават самога цара!

— Менавiта ў той час i ўзнiкла назва будынка, — расказаў дырэктар Мсцiслаўскага раённага гiсторыка-археалагiчнага музея Уладзiмiр Шылянкоў. — Таму што другi яго паверх займаў прыватны гатэль "Парыж". У адпаведнасцi з назвамi iншых мсцiслаўскiх гатэляў — "Берлiн", "Эрмiтаж", "Новы свет", "Арол" — мсцiслаўцы называлi i самi будынкi. Тады гэта было модна, давала адчуванне культурнай блiзкасцi да Еўропы i ўсяго свету.

У ХХ стагоддзi за савецкай уладай у Парыжы жылi студэнты Мсцiслаўскага педагагiчнага тэхнiкума. Створаны ў перыяд беларусiзацыi, тэхнiкум меў рэпутацыю вельмi прыстойнай навучальнай установы, да якой мелi дачыненне знакамiтыя беларускiя пiсьменнiкi. Якуб Колас i Максiм Гарэцкi тут чыталi лекцыi, вучыўся Аркадзь Куляшоў, Кандрат Крапiва браў удзел у стварэннi лiтаратурнай студыi "Маладняк". Тэхнiкуму паклалi канец сталiнскiя рэпрэсii.

Паводле успамiнаў, свой iнтэрнат студэнты тэхнiкума з задавальненнем называлi Парыжам. Як i сённяшнiя мсцiслаўцы. Справа ў тым, што цяпер на будынку ёсць нават шыльда "Парыж". Менавiта так, паводле гiстарычнай традыцыi, чатыры гады таму назвала сваю цырульню мясцовая прадпрымальнiца.

— Стрыгчыся ў "Парыжы" — модна! — без сумневу заявiла майстар цырульнi Таццяна Сулейка. — Так i гавораць мясцовыя: маўляў, прыбралася ў Парыжы. Цi не цiкава? Наш салон карыстаецца попытам.

— Гэта самая добрая цырульня ў горадзе, але арыгiнальная назва да гэтай высновы, на мой погляд, не мае дачынення, — выказалася клiентка, якой старанна фарбавалi валасы ў актуальны рыжа-карычневы колер. — Тут добрыя майстрыхi, ветлiвае абслугоўванне, якасная парфума. Так што я па абнаўленне знешнасцi — толькi ў "Парыж".

Напрыканцы гэтага года ў мсцiслаўскiм "Парыжы" модная класiка: прамыя густыя грыўкi, роўныя стрыжкi, спакойныя фарбы. Цэны ў салоне мсцiслаўскiя прыгажунi лiчаць даступнымi: жаночая стрыжка з сушкай каштуе каля 12 тысяч рублёў.

Маладым майстрыхам падабаецца назва месца працы: яны любяць шакiраваць новых знаёмых паведамленнямi пра месца працы. "Дзе ты працуеш?" — "У "Парыжы"!" — ???..

Назвамi будынкаў у Мсцiславе карыстаюцца i вельмi сур’ёзныя людзi: кiраўнiкi розных арганiзацый i ўстаноў. Аднойчы, гавораць, дарожнiкi зрабiлi справаздачу: "Заасфальтавалi дарогу ад Парыжа да Лондана". Усiм мсцiслаўцам гэта фраза зразумелая.

Лондан — гэта назва яшчэ аднаго будынка. Мсцiслаўскi Лондан месцiцца на вулiцы Пралетарскай, якая калiсьцi насiла назву рускага iмператара Аляксандра II. Да рэвалюцыi на першым паверсе была павятовая воiнская ўправа, а на другiм — мэбляваныя пакоi гатэля "Лондан", i гэту назву будынак захаваў да нашых дзён. Гавораць, што аднавiлi яе кемлiвыя студэнты педтэхнiкума: маладыя людзi палiчылi дарэчным назваць цэнтр культурнага жыцця савецкага Мсцiслава iмем еўрапейскай сталiцы, дзе ёсць легендарны бульвар Капуцынаў.

— гэта назва яшчэ аднаго будынка. Мсцiслаўскi Лондан месцiцца на вулiцы Пралетарскай, якая калiсьцi насiла назву рускага iмператара Аляксандра II. Да рэвалюцыi на першым паверсе была павятовая воiнская ўправа, а на другiм — мэбляваныя пакоi гатэля "Лондан", i гэту назву будынак захаваў да нашых дзён. Гавораць, што аднавiлi яе кемлiвыя студэнты педтэхнiкума: маладыя людзi палiчылi дарэчным назваць цэнтр культурнага жыцця савецкага Мсцiслава iмем еўрапейскай сталiцы, дзе ёсць легендарны бульвар Капуцынаў.

— Сапраўды, у першыя гады савецкай улады тут месцiўся кiнатэатр "Люкс", — пацвердзiў Уладзiмiр Шылянкоў. — А перад самай вайной яго змянiла школа медыцынскiх сясцёр, дзе, дарэчы, вучылася мая бабуля. Пасля вайны ў Лондане была школа жывёлаводаў, потым — бухгалтараў, а яшчэ пазней — вучылiшча сувязi.

Сёння Лондан рамантуецца — хутка там будуць жыць людзi. Як цяпер i большая частка плошчы Парыжа стала жылой. Гэта элiтнае жыллё сучаснага Мсцiслава, пасля рамонту — з усiмi выгодамi.

Версаль у Мсцiславе мала хто памятае. Так пасля рэвалюцыi называўся драўляны дом, у якiм жылi выкладчыкi педтэхнiкума. Гавораць, што гэта быў своеасаблiвы жарт студэнтаў: сцiплая будынiна, дзе жылi паважаныя педагогi, атрымала з iх "лёгкiх языкоў" каралеўскую назву.

у Мсцiславе мала хто памятае. Так пасля рэвалюцыi называўся драўляны дом, у якiм жылi выкладчыкi педтэхнiкума. Гавораць, што гэта быў своеасаблiвы жарт студэнтаў: сцiплая будынiна, дзе жылi паважаныя педагогi, атрымала з iх "лёгкiх языкоў" каралеўскую назву.

Рым — назва з новай мсцiслаўскай гiсторыi перыяду другой паловы ХХ стагоддзя. I не аднаго будынка, а цэлага квартала, недзе памiж Парыжам i Лонданам. У Мсцiславе гэта лiчаць мясцовым гумарам: чатыры двухпавярхоўкi часоў Хрушчова з выгодамi на вулiцы называлi як Вечны горад.

— назва з новай мсцiслаўскай гiсторыi перыяду другой паловы ХХ стагоддзя. I не аднаго будынка, а цэлага квартала, недзе памiж Парыжам i Лонданам. У Мсцiславе гэта лiчаць мясцовым гумарам: чатыры двухпавярхоўкi часоў Хрушчова з выгодамi на вулiцы называлi як Вечны горад.

Шанхай — гэта Мсцiсласкi раён, якi калiсьцi быў самай ускраiнай горада. У хлiпкiх хатах сялiлася бедната: у адной кватэры тулiлiся дзве-тры сям’i. Тут жылi людзi розных нацый i веравызнанняў, прыладжвалiся адзiн да аднаго i суiснавалi. Сапраўдны Шанхай.

— гэта Мсцiсласкi раён, якi калiсьцi быў самай ускраiнай горада. У хлiпкiх хатах сялiлася бедната: у адной кватэры тулiлiся дзве-тры сям’i. Тут жылi людзi розных нацый i веравызнанняў, прыладжвалiся адзiн да аднаго i суiснавалi. Сапраўдны Шанхай.

— Гэта, безумоўна, народная назва, — патлумачыла супрацоўнiца раённага музея Валянцiна Цiмашкова. — Яна, як i назвы iншых раёнаў i будынкаў, захавалася да нашых дзён. Няхай змест i мяняецца, але назва застаецца. Некаторыя сцiраюцца з цягам часу з памяцi людзей, а некаторыя застаюцца як подых жывой гiсторыi.

— Па-мойму, гэта вельмi рамантычна — называць будынкi прыгожымi iмёнамi культурных сталiц, — лiчыць жыхар Мсцiслава. — У нас старажытны горад, гэта добрая традыцыя, адметны стыль.

Дарэчы, насупраць Лондана ёсць яшчэ адзiн iмянны будынак. Гэта Эрмiтаж, таксама паводле назвы дарэвалюцыйнага гатэля. Цяпер гэты будынак рыхтуецца да рэстаўрацыi, пасля там размесцiцца школа мастацтваў. Цяпер ў Мсцiславе мяркуюць: а чаму б гэтую школу афiцыйна не назваць "Эрмiтажам"? Назва пасуе культурнай установе, i працягнецца яшчэ адна нiць з гiсторыi ў сучаснасць прыгожага старажытнага горада.

Iлона Iванова,

г. Мсцiслаў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У старажытным горадзе на беларуска-расiйскай мяжы ёсць свае Парыж, Лондан, Рым, Эрмiтаж, Версаль i Шанхай. Парыж — гэта двухпавярховы дом з чырвонай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика