Попыт на дарагую зямлю ў сталіцы мiнiмальны
Попыт на дарагую зямлю ў сталіцы мiнiмальны
Сёння Мiнскi гарадскi цэнтр нерухомасцi запланаваў правесцi адкрыты аўкцыён па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць у элiтным мiкрараёне сталiцы, але... таргi не адбылiся. На аўкцыён выстаўлялiся два зямельныя ўчасткi, размешчаныя ў раёне малапавярховай забудовы ў межах праспекта Пераможцаў — праезду Дразды — р. Свiслач для будаўнiцтва аднакватэрных (блакавых) жылых дамоў. Зямельныя ўчасткi плошчай каля 9 сотак мелi першапачатковы кошт больш за 500 млн рублёў кожны. Спецыялiст сталiчнага цэнтра нерухомасцi паведамiў карэспандэнту, што аўкцыён не адбыўся ў сувязi з тым, што на таргi была пададзена толькi адна заяўка. Эксперт цэнтра тлумачыць мiнiмальную актыўнасць патэнцыяльных пакупнiкоў прэстыжных зямельных участкаў тым, што багатыя клiенты ў час разгортвання хвалi сусветнага фiнансавага крызiсу вырашылi крыху пачакаць, калi дарагая зямельная нерухомасць патаннее. Магчыма, што ў айчынных доларавых мiльянераў сёння проста няма дастатковай колькасцi свабодных грашовых сродкаў, а пазычыць iх цяпер стала праблемай. Камерцыйныя банкi ў апошнi месяц пачалi прапанаваць крэдыты пад набыццё прыватнай нерухомасцi толькi ў невялiкiх аб’ёмах. Нагадаю, што яшчэ летам адзiн падобны зямельны ўчастак у Драздах быў прададзены ў прыватную ўласнасць фiзiчнай асобе амаль за 500 тысяч долараў, калi першапачатковы кошт зямлi быў перавышаны ў разы. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння Мiнскi гарадскi цэнтр нерухомасцi запланаваў правесцi адкрыты аўкцыён па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць у элiтным мiкрараёне с
|
|