І напачатку было Слова. I слова было — Беларусь
І напачатку было Слова. I слова было — Беларусь
Аўтар цiкавых дзiцячых i гiстарычных кнiг, публiцыст, крытык, перакладчык Анатоль Бутэвiч адзначыў сваё шасцiдзесяцiгоддзе. У Доме дружбы павiншаваць юбiляра прыйшло шмат гасцей — аднакурснiкаў, калег па творчым "цэху" i проста даўнiх добрых сяброў. "Звязда" вiншуе Анатоля Iванавiча i жадае плённай працы на доўгiя гады. Аддалi данiну памяцiАкцёры тэатра юнага гледача Рэспублiкi Саха (Якуцiя), удзельнiкi Мiжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва "Славянскiя тэатральныя сустрэчы", пабывалi ў вёсцы Дзяражычы Лоеўскага раёна i аддалi данiну памяцi свайму земляку, Герою Савецкага Саюза Фёдару Папову. Ён пахаваны тут у брацкай магiле. У кнiзе "Памяць. Лоеўскi раён" можна знайсцi звесткi пра якута Фёдара Папова. У вераснi 1943 года ён вызначыўся пры фарсiраваннi Дняпра ў Брагiнскiм раёне, а ў кастрычнiку таго ж года загiнуў. У сваiм апошнiм баi Фёдар Папоў уплаў пераправiўся праз Днепр, кiнуўся ў варожую траншэю, з дапамогай гранат i аўтамата знiшчыў 23 гiтлераўцы, захапiў кулямёт i пачаў прыкрываць таварышаў. Праз некаторы час 81-я стралковая дывiзiя перайшла ў контрнаступленне. Фёдар Папоў загiнуў ад кулi ворага. Iрына Асташкевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтар цiкавых дзiцячых i гiстарычных кнiг, публiцыст, крытык, перакладчык Анатоль Бутэвiч адзначыў сваё шасцiдзесяцiгоддзе. У Доме дружбы павiншаваць |
|