21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў неадкладна вырашыць пытанні лiбералiзацыi i дэбюракратызацыi ў банк

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў неадкладна вырашыць пытанні лiбералiзацыi i дэбюракратызацыi ў банкаўскай сiстэме

Учора кiраўнiк дзяржавы прыняў са справаздачай старшыню праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповiча. Прэзiдэнту было даложана аб вынiках работы банкаўскай сiстэмы краiны за 10 месяцаў i аб задачах, якiя трэба будзе вырашыць да канца года.

Аляксандр Лукашэнка быў праiнфармаваны аб тым, што Нацыянальны банк уважлiва адсочвае ўсе тэндэнцыi, якiя адбываюцца на сусветных фiнансавых рынках, i прымае неабходныя меры, каб не дапусцiць iх негатыўнага ўплыву на ўнутраны рынак, забяспечыць выкананне ўсiх паказчыкаў, закладзеных у Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палiтыкi на 2008 год.

Пётр Пракаповiч далажыў, што за студзень — кастрычнiк усе паказчыкi выконваюцца ў поўным аб’ёме. "У нас стабiльны курс нацыянальнай валюты. Мы неаднаразова заяўлялi аб тым, што ў 2008 годзе курс беларускага рубля будзе ў тым калiдоры, якi мы запланавалi. Па долару ЗША гэта Br2100-Br2200 за адзiн долар", — падкрэслiў ён. На працягу студзеня — лiпеня, калi курс долара знiжаўся да iншых валют, курс беларускага рубля да долара ўмацоўваўся. Затым, калi долар пачаў умацоўвацца, Нацбанк пачаў паступова праводзiць дэвальвацыю нацыянальнай валюты.

"У далейшым, у залежнасцi ад сiтуацыi на знешнiх рынках, курс будзе або знiжацца, або ўмацоўвацца, але за межы намечанага калiдора мы не выйдзем", — заявiў кiраўнiк Нацбанка.

Банкамi Беларусi ў студзенi — кастрычнiку была праведзена вялiкая работа па крэдытаваннi рэальнага сектара эканомiкi. Так, паводле звестак на 1 лiстапада 2008 года, у параўнаннi з аналагiчнай датай 2007 года запазычанасць па крэдытах банкаў павялiчылася ў 1,6 раза. Пётр Пракаповiч запэўнiў Прэзiдэнта, што банкаўская сiстэма i ў далейшым будзе падтрымлiваць рэальны сектар эканомiкi.

Што датычыцца працэнтнай палiтыкi, то ў пачатку снежня Нацбанк разгледзiць пытанне аб змяненнi стаўкi рэфiнансавання. Павелiчэнне або знiжэнне стаўкi рэфiнансавання калi i будзе, то ў нязначных памерах: змяненне больш як на 0,25 працэнтнага пункта Нацбанк не разглядае.

Улiчваючы сiтуацыю на знешнiх рынках, дзяржава праводзiць вялiкую работу па ўмацаваннi банкаўскай сiстэмы. Так, Пётр Пракаповiч паведамiў, што прынята рашэнне аб павелiчэннi ў снежнi статутных фондаў беларускiх дзяржаўных банкаў на суму амаль $1,5 млрд за кошт сродкаў бюджэту.

Праведзена таксама вялiкая работа па прыцягненнi замежных iнвестараў у банкаўскую сiстэму. Толькi за 10 месяцаў 2008 года ў статутныя фонды беларускiх банкаў унесена больш за $400 млн замежных рэсурсаў. Гэта беспрэцэдэнтнае павелiчэнне статутных фондаў нашых банкаў за кошт замежных рэсурсаў. І вельмi важна, што гэты працэс прадаўжаецца пастаянна. Акрамя таго, адкрываюцца новыя банкi з удзелам замежнага капiталу. Гэта сведчыць аб тым, што адносна банкаўскай сiстэмы Беларусi iснуе вялiкi давер з боку замежных iнвестараў. "Яны не баяцца ўкладаць грошы ў наша развiццё, бачаць, што наша банкаўская сiстэма стабiльная, развiваецца эфектыўна. I нiякай пагрозы тут для iнвестараў няма", — сказаў кiраўнiк Нацбанка.

Акрамя таго, у ходзе перагавораў кiраўнiцтва Нацыянальнага банка з буйнейшымi замежнымi iнвестарамi па пытаннях iх работы на беларускiм рынку ў наступным годзе замежныя партнёры заявiлi аб тым, што iх падтрымка сваiх даччыных банкаў у Беларусi будзе павялiчана.

У цэлым банкаўская сiстэма Беларусi гатова паспяхова завяршыць гэты год i таксама паспяхова працаваць у наступным годзе.

Тым не менш кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў ад Нацыянальнага банка ўзмацнiць работу па выкананнi банкаўскай сiстэмай краiны ўсiх прагнозных паказчыкаў развiцця. Пры гэтым асаблiвая ўвага павiнна быць удзелена неадкладнаму вырашэнню пытанняў лiбералiзацыi, дэбюракратызацыi ў банкаўскай сферы.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора кiраўнiк дзяржавы прыняў са справаздачай старшыню праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповiча. Прэзiдэнту было даложана аб вынiках работы ба
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика