Аляксандр Лукашэнка: Беларусь і Арменiя павiнны актывiзаваць гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва
Аляксандр Лукашэнка: Беларусь і Арменiя павiнны актывiзаваць гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва
Аб гэтым 27 лiстапада заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з мiнiстрам замежных спраў Арменii Эдвардам Налбандзянам. Ён адзначыў, што дзве краiны вельмi блiзкiя. Аб гэтым сведчыць i супрацоўнiцтва ў АДКБ, падтрымка адзiн аднаго ў рамках мiжнародных структур. Добрыя адносiны склалiся i памiж кiраўнiкамi дзвюх дзяржаў. Што датычыцца ўзаемнага гандлю, то яго аб’ём яшчэ невялiкi. Аднак за перыяд з 2001 па 2007 год тавараабарот павялiчыўся ў 8 разоў. "Нейкi час мы практычна не гандлявалi адзiн з адным. Тады не было лагiстычных схемаў, але сёння гандаль выбудоўваецца — гэта вялiкая справа. Трэба будаваць i надалей у гэтым плане нашы адносiны", — сказаў Прэзiдэнт Беларусi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым 27 лiстапада заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з мiнiстрам замежных спраў Арменii Эдвардам Налбандзянам. Ён адзначыў,
|
|