21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Штодзённыя рэчы

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Штодзённыя рэчы

Штодзённыя (абыдзённыя) рэчы — такую назву атрымалi рэчы, якiя ўдзельнiчалi ў рытуальных дзеяннях i выконвалi функцыю аховы ад хваробаў, нячыстай сiлы, стыхiйных бедстваў. Галоўнай умовай iх вырабу быў пэўны часовы прамежак: ад усходу да захаду, ад захаду да ўсходу, радзей — на працягу сутак. Завершанасць усяго працэсу вырабу рэчы ў тэрмiн "аднаго сонца" надзяляла гэту рэч магiчнай i звышнатуральнай сiлай.

l Да "абыдзённых" рэчаў адносiлi, перш за ўсё, палатно (кужаль, ручнiк, пояс, кашулю). Каб саткаць палатно, з якога потым будуць зроблены рытуальныя рэчы, па папярэдняй дамоўленасцi ў пэўнай хаце збiралiся жанчыны. Звычайна ў гэтым абрадзе ўдзельнiчалi толькi "чыстыя" жанчыны: удовы, цнатлiвыя дзяўчыны цi зусiм сталыя жанчыны, якiя спынiлi сваё iнтымнае жыццё. Яны ж прыносiлi поўсць або лён. Талака ў такой справе таксама была адной з умоў стварэння "абыдзённай рэчы". "Абыдзённiкамi" таксама называлi ручнiкi, якiя вешалi на прыдарожны крыж каля вёскi.

l Абыдзённае палатно магло стаць ахвяраваннем царкве. Для таго, каб перасцерагчы сябе i сваякоў ад эпiдэмii, жанчыны на свiтаннi "апаясвалi" такой тканiнай царкву. Пасля гэтага яе пакiдалi ў храме для яго патрэб цi разрывалi на кавалкi, аддавалi вандроўнiкам, нямоглым, бедным, якiя збiралiся вакол храма, або развешвалi на варотах па ўсёй вёсцы.

l Часам абыдзённае палатно або ручнiк ткалi для таго, каб перасцерагчы ад эпiдэмii свойскую жывёлу. Для гэтага статак праганялi цi праводзiлi па палатне, каб яно "прыняло" на сябе хваробы, а пасля яго закопвалi цi спальвалi.

l Ахоўнымi i лекавымi якасцямi, па меркаваннях нашых продкаў, валодала "абыдзённая" кашуля, пашытая з тканiны, якую саткалi тры ўдавы за адну ноч з поўсцi чорнага барана. Для асабiстай перасцярогi i ў якасцi ахоўнага сродку ўсе — i стары, i малы — павiнны былi на досвiтку апрануць гэту кашулю на голае цела.

l "Абыдзённыя" рэчы сталi надзейным абярэгам дзiцяцi, якое нарадзiлася ў сям’i, у якой "не гадавалiся", г.зн. памiралi дзецi. Каб перасцерагчы такое дзiця, неабходна было саткаць палатно на пялюшкi з пражы, якую ўзялi ў дзевяцi ўдоў, пры ўмове, што прасцi i ткаць палатно будзе ўдава на працягу адной ночы моўчкi.

l Часам рытуальныя дзеяннi жанчын суправаджалiся рытуальнымi дзеяннямi мужчын. Пакуль жанчыны ткалi абыдзённiк, мужчыны рабiлi "абыдзённы крыж", якi ставiлi на ўскрайку вёскi, i вешалi на яго ручнiк. Такiя сумесныя дзеяннi выконвалi, каб спынiць шматлiкiя пахаваннi ў вёсцы, якiя былi выклiканы эпiдэмiяй, вайной, цi ў барацьбе з засухай, паводкай i г.д.

l Лiчылася, што асобай магiчнай сiлай валодаюць бароны, зробленыя за адзiн дзень з асiны. Верылi, што калi апоўначы паглядзець праз такiя бароны, можна было ўбачыць ведзьму цi нячыстую сiлу, якая нясе шкоду гаспадарцы.

l Каб вярнуць у хату (сям’ю) страчаныя дабрабыт i шчасце, гаспадар прасiў майстра за адзiн дзень зрабiць "абыдзённую дзяжу".

l На ўсходнеславянскiх землях здавён было вядома i аб "абыдзённых" царквах, якiя будавалi за адзiн дзень. У Маскве i сёння iснуе храм, якi носiць назву Ілля Абыдзённы.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штодзённыя (абыдзённыя) рэчы — такую назву атрымалi рэчы, якiя ўдзельнiчалi ў рытуальных дзеяннях i выконвалi функцыю аховы ад хваробаў, нячыстай сiлы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика