Тэатр на дзень нараджэння
Тэатр на дзень нараджэння
Сёння Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акрузе спаўняецца 90 гадоў Восенню 1918 года была створана Асобная Заходняя армiя, якая ў 1918—1919 гадах вызвалiла амаль усю беларускую тэрыторыю ад нямецкiх акупантаў. Менавiта тады, 28 лiстапада 1918 года, выйшаў загад Рэўваенсавета Савецкай рэспублiкi, якi i лiчыцца днём нараджэння Мiнскай ваеннай акругi, прамога "продка" сучаснай беларускай армii — у 1992 годзе на базе акругi былi створаны Узброеныя Сiлы Рэспублiкi Беларусь. Мiнiстр абароны генерал-палкоўнiк Леанiд Мальцаў на ўрачыстым вечары зазначыў, што "менавiта Рэспублiка Беларусь пераняла i ўпэўнена нясе лепшыя духоўныя i маральныя традыцыi Савецкага Саюза". У час Вялiкай Айчыннай больш за 700 воiнаў сталi Героямi Савецкага Саюза, а 19 атрымалi гэтае ганаровае званне двойчы. У 1968 годзе Беларуская ваенная акруга стала Чырванасцяжнай. Сярод ганаровых ветэранаў, якiя прысутнiчалi на вечары, быў камандуючы Беларускай ваеннай акругай у 1989—1992 гадах, генерал-палкоўнiк запасу А. Касьэнка: "У Беларускай ваеннай акрузе заўсёды была самая новая тэхнiка, выпрабоўвалiся новыя формы ўзброенай барацьбы, вядзення баявых дзеянняў. Служба ва Узброеных Сiлах БВА заўсёды была ганаровай — за кошт высокапрафесiйна падрыхтаванага афiцэрскага складу, аўтарытэтнага камандавання. Пасля распаду Савецкага Саюза я, як камандуючы БВА, павiнен быў пiсаць апошнiя старонкi гiсторыi славутага фармiравання, забяспечыць плаўны пераход да Узброеных Сiлаў Рэспублiкi Беларусь. І Сёння мы, ветэраны i пенсiянеры, ганарымся тым, што нашы традыцыi i праца не прапалi задарма i засталiся ў сучаснай армii". Дарэчы, гэты быў даволi цяжкi пераход да суверэнiтэту. Таму што кожны са шматтысячнай колькасцi беларускiх афiцэраў апынуўся перад неабходнасцю прымаць рашэнне, дзе служыць, якой радзiме прысягаць на вернасць. I большасць афiцэраў акругi засталiся служыць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, працягваючы баявыя традыцыi. А потым быў прэм’ерны паказ спектакля Драматычнага тэатра Беларускай армii "Радавыя". Тэатр, якi iснуе з 2004 года, нарэшце знайшоў свой дом — вялiкую залу ў адным з "крылаў" Цэнтральнага Дома афiцэраў. Юрась ШАЎЦОЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Восенню 1918 года была створана Асобная Заходняя армiя, якая ў 1918—1919 гадах вызвалiла амаль усю беларускую тэрыторыю ад нямецкiх акупантаў. Менавiт |
|