21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як беларусы выкручваліся з фінансавага крызісу ў XVII ст.?

26.08.2009 14:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

28 ноября 2008 Культура
Павал Касьцюкевіч, Яраслаў Сьцешык, Наша Ніва

Ці была інфляцыя ў ВКЛ? Ці існавалі сярэднявечныя абменьнікі? На гэтыя пытаньні адказвае Аляксандар Крываручка, адзін з аўтараў кнігі "Калекцыйная спадчына Вялікага Княства".

"НН": Ці былі ў ВКЛ абменьнікі?

АК: У Эўропе сярэдніх вякоў ня было такога, што, калі падарожнік едзе ў іншую краіну, дык яму трэба запасьціся валютай. Усе эўрапейскія манэты, і ў тым ліку вэкээлаўскія, былі срэбраныя са стандартнай вагай, і таму нашым паўгрошам можна было разьлічвацца, скажам, у Італіі. Хаця ў вялікіх гарадах Вялікага Княства льга было без праблемаў памяняць грошы іншай краіны. Гэтая справа была аддадзеная на водкуп габрэям, і яны мянялі грошы, беручы сабе 4-5 працэнтаў.

Мала таго, нашыя манэты былі папулярныя ў Эўропе. Гэта адбывалася па некалькіх прычынах: эстэтычна манэты ВКЛ былі прыгожыя, а па-другое — мелі высокую пробу срэбра. Пра папулярнасьць нашых грошай сьведчыць, што ў той жа Эўропе іх падрабляліся вельмі актыўна. А чатырохграшовік Жыгімонта Аўгуста нават меў у Нямеччыне сваю мянушку, якую зь нямецкай можна перакласьці, як "барадач".

"НН": Ці была ў ВКЛ інфляцыя?

АК: Так. Сярэдзіна XVII стагодзьдзя, час вайны з Расеяй, быў парой самай жахлівай інфляцыі за ўсю гісторыю ВКЛ. Эталён — талер — стаў каштаваць не 600 солідаў, а 1500.

Зьяўляюцца манэты наміналам 30 грошай, якія адпавядалі колішнім 12 грошам. "Цану мэталу не параўнаеш з Дабром для Айчыны", — было напісана на іх. Гэтак тагачасныя ўлады намагаліся падсаладзіць суайчыньнікам горыч інфляцыі. Інфляцыя прывяла да паніжэньня якасьці саміх манэтаў.
Тады грошы пачалі чаканіць і жук і жаба, ледзьве не ў кожнай вёсцы… Здаецца, іх рабіў кожны, хто мог расплавіць медзь і меў агульныя ўяўленьне пра выгляд кароля і "Пагоні".

Але ж білі таксама тыя, хто ня вельмі каб тое ўяўляў: на тагачасных манэтах такія маляўнічыя партрэты Яна Казіміра і такія вершнікі мудрагелістыя, што дагэтуль гісторыкі за галаву хапаюцца. На мове археолягаў манэты сярэдзіны XVII стагодзьдзя называюць "царыцай палёў", бо няма такога поля ў сучаснай Беларусі, дзе б не знайшлося некалькі асобнікаў.

"НН": Як вядома, на беларускіх сярэднявечных манэтах часьцяком зьвесткі пра год выданьня пададзеныя няслушна або не пададзеныя ўвогуле. Як жа нумізматы высьвятляюць дакладны год выпуску манэты?

АК: Па форме "Пагоні" напрыклад, паводле паставы вершніка. Ці па форме кароны ў арла, па колькасьці пёраў. Розныя спосабы. Нумізматы залазяць у такія гушчары, што аж жах! Але часам даходзіць да сьмешнага. Аднойчы, абгледзеўшы адну з манэт XVI стагодзьдзя, я прыйшоў да жартаўлівай высновы, што вершнік не на кані, а на кабыле. І зноў жа жартам паведаміў пра тое "адкрыцьцё" нумізматычнай грамадзе. Тлумачыў я гэта проста — у тыя часы ў ВКЛ сапраўды былі розныя лобі: адны хацелі, каб у войску былі кабылы, а іншыя — каб коні, і гэтае супрацьстаяньне, так тлумачыў я, адбілася на тагачасных манэтах. Я хацеў адно пажартаваць, зусім не жадаючы, каб аматары старасьвеччыны з лупамі палезьлі і пачалі старанна аглядаць абрыс "Пагоні"… Але гэта ўсё ж адбылося! Я пачаў атрымліваць шматлікія тэлефанаваньні кшталту: "Так, Аляксандар, вы маеце рацыю! Вось і на манэтах 1652 годы мы паглядзелі — таксама кабыла, а ня конь".

"НН": Колькі старажытных манэтаў трапляе на цяперашні рынак ад чорных капачоў?

АК: Пэўна, адсоткаў 100. Рэч у тым, што калі шукае дзяржава, археалягічныя экспэдыцыі і г.д., зразумелая рэч — знаходкі ў продаж не паступаюць. Дапусьціць, што ў нейкай бабулі дагэтуль захоўваюцца скарб сярэднявечных манэт, таксама не выпадае.

Усе хатнія скарбы збольшага знойдзеныя. Таму бальшыня новых-старых манэтаў, што трапляюць на рынак — гэта плён працы чорных капальнікаў.

"НН": Дык такім чынам усіх нумізматаў можна прыраўнаць да купляніньнікаў скрадзенага?

АК: У нашай краіне гэтае пытаньне юрыдычна неадрэгуляванае. Хаця існуе клюб нумізматаў, сябрам якога дазваляецца на год некалькі продажаў дублікатаў са свайго збору. І ці зьяўляецца гэта дублікатам, часта таксама невядома. Але як вядома, сам у няволі, калі даў душы волі. Зьбіраць хочацца і таму калекцыянэры часта не пытаюцца ў прадаўцоў, ці гэтая манэта атрыманая законным шляхам ці праз чорнага капальніка. Ды й як на мяне, нічога страшнага ў гэтых зьбіраньнях няма - даволі бяскрыўдная такая ўлюбёнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 ноября 2008 Культура Павал Касьцюкевіч, Яраслаў Сьцешык, Наша Ніва Ці была інфляцыя ў ВКЛ?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика