Сустрэча з домам
Сустрэча з домам
У песнi кожны з нас шукае сваё — адмецiны перажытага, набалелага, нават шляхi да мараў. У песенным тэксце заўсёды знаходзiцца падказка, а мелодыя прасвятляе яе сэнс, адухаўляе. І плывуць на бяседзе, перагукваюцца з мiнулым песнi-роздумы, песнi-ўспамiны... Трывожыць пачуццi песня "Сустрэча з домам", напiсаная Iванам Раманчуком паводле паэзii Нiны Гарагляд для ансамбля "Менскi гармонiк". Гэты гурт, арганiзатарам i кiраўнiком якога з’яўляўся Iван Раманчук (цяпер ён плённа працуе на радзiме — у Любанi), актыўна прапагандаваў беларускiя песнi. Артысты з любоўю выконвалi песню "Сустрэча з домам". Верш Нiны Гарагляд Апрацоўка тэксту i музыка Iвана Раманчука А за вакном Лугi-пералескi, Поезд iмчыць Мяне ў край палескi. Хачу прыпасцi да роднай крынiцы I да матулькi шчакой прытулiцца. Прыпеў: Стану на грэблю, Гляну на хату, Сэрцам адчую, Што вiнавата. Рэдкаю госцяй Сюды прылятаю, За мiтуснёю Пра дом забываю. Матуленька Мне йдзе насустрач. На галаве — Мой дарунак — хустка. Пяшчотным жалем мая душа рвецца, Плача матуля i разам смяецца. Прыпеў. Сцямнела ўжо. Дагараюць свечы. Маланкаю Мiльганула стрэча. Абдымаю яе кволыя плечы: — Жывi, матулька, — малю я, — будзь вечнай. Прыпеў. Апошнiя два радкi кожнай страфы паўтараюцца. Кiраўнiк фальклорнага калектыву "Лаўнiчанка" з вёскi Лаўнiца Барысаўскага раёна Ганна Казлова прапанавала змясцiць песню "Сустрэча з домам". Як споведзь гучыць яна на бяседзе, заклiкае бяседнiкаў быць больш чуллiвымi, уважлiвымi, духоўнымi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У песнi кожны з нас шукае сваё — адмецiны перажытага, набалелага, нават шляхi да мараў. У песенным тэксце заўсёды знаходзiцца падказка, а мелодыя прас
|
|