Павiншавалi за... Br300 тыс
Павiншавалi за... Br300 тыс
"Вiншуем! Па вынiках адбору Ваш нумар стаў уладальнiкам галоўнага прыза ад "Аўтарадыё". Такое паведамленне прыйшло на мабiльны жыхаркi Гродна, а паколькi яна знаходзiлася ў перынатальным цэнтры, то да працэсу атрымання выйгрышу падключылася яе мама. Жанчына набрала ўказаны ў SMS нумар i ёй пацвердзiлi, што галоўны прыз — гэта вельмi прэстыжны аўтамабiль — "BMW Х5". Пры гэтым мужчына паведамiў, што засталося лiтаральна дзесяць хвiлiн, каб на ўказаны iм разлiковы рахунак пералiчыць 300 тысяч беларускiх рублёў. Якая дробязь у параўнаннi з шыкоўнай iншамаркай... Жанчына грошы пералiчыла, а потым засумнявалася i патэлефанавала на "Аўтарадыё", дзе ёй паведамiлi, што такая акцыя не праводзiлася. Узбуджана крымiнальная справа. Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Вiншуем! Па вынiках адбору Ваш нумар стаў уладальнiкам галоўнага прыза ад "Аўтарадыё".
|
|