Маладая махлярка абрабавала інвалiда
Маладая махлярка абрабавала інвалiда
Магiляўчанка пераканала суседку, якая iнвалiд з дзяцiнства, прадаць кватэру, i забрала грошы нiбыта для аплаты аперацыi. Следчае ўпраўленне папярэдняга расследвання УУС Магiлёўскага аблвыканкама расследуе крымiнальную справу аб махлярстве. Дыяна цяпер нiкому не верыць i жыве ў бальнiцы сястрынскага нагляду. Яшчэ зусiм нядаўна яна валодала аднапакаёвай кватэрай з усiмi выгодамi ў Магiлёве, а ледзь не апынулася ў вясковым доме без святла, газу i вады ў дзясятках кiламетрах ад абласнога цэнтра. Маладая жанчына з цяжкасцю рухаецца i гаворыць: каб хадзiць з дапамогай мылiцаў, ёй давялося перанесцi некалькi аперацый. Натуральна, што яна марыла хадзiць i жыць як усе, чым нахабна скарысталася махлярка. Суседка, якой толькi 21 год, паведамiла Дыяне пра сувязi ў медыцынскiх колах i магчымасць дамовiцца ў сталiчнай прыватнай клiнiцы аб аперацыi, якая канчаткова паставiла б на ногi хворую i зрабiла яе паўнавартасным чалавекам. Аднак, папярэджвала новая сяброўка, аперацыя каштуе столькi грошай, колькi з пенсii па iнвалiднасцi не адкласцi i за ўсё жыццё. Так дзеля вялiкай мэты было вырашана прадаць кватэру. А калi здзелка нарэшце адбылася i Дыяна перадала грошы ў рукi "добразычлiвiцы", надышоў час для кансультацыi, якая адбылася ў адной з магiлёўскiх бальнiц. Урачы заявiлi прама: усё, што можна, зроблена, i новая аперацыя, на жаль, не дапаможа. Суседка з сябрам паспачувалi Дыяне i нават паабяцалi вярнуць грошы, але пакуль параiлi ёй перабрацца на новае месца жыхарства — у вёску Бярозаўка Магiлёўскага раёна. А ў вясковым доме, высветлiлася, няма нiякiх выгод, i да крамы дабрацца нялёгка. Жыць у такiм месцы адзiнокаму iнвалiду проста немагчыма. Дыяна апынулася практычна без даху над галавой i грошай у кiшэнi. Цяпер у справу ўмяшалiся праваахоўныя органы. Праўда, кватэру пакуль вярнуць немагчыма: яе пакупнiк сумленна заплацiў грошы. Мiлiцыя шукае сродкi, атрыманыя ад продажу кватэры, але пакуль знайсцi iх не ўдалося. — Жанчына разам са сваiм сябрам затрыманыя, — паведамiў начальнiк аддзела расследаванняў злачынстваў у сферы арганiзаваных злачынстваў i карупцыi Аляксандр Сцесеў. — Яны праходзяць па iншай крымiнальнай справе. Гэта пара ўзяла 26 мiльёнаў рублёў у мацi маладога чалавека, якi праходзiць па справе аб набыццi i захоўваннi наркотыкаў. Мiлiцыя зноў заклiкае быць пiльнымi. Махляры звычайна дзейнiчаюць па старой як свет схеме: шукаюць людзей з праблемамi, даверлiвых i малаадукаваных, ды абяцаюць iм залатыя горы i вечнае шчасце. Аднак гэтыя абяцанкi-цацанкi нiколi не спраўджваюцца, а людзi ў лiтаральным сэнсе застаюцца на вулiцы, як магiляўчанка Дыяна. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магiляўчанка пераканала суседку, якая iнвалiд з дзяцiнства, прадаць кватэру, i забрала грошы нiбыта для аплаты аперацыi. Следчае ўпраўленне папярэдняг |
|