Сярэдняя зарплата работнікаў Беларусi ў кастрычнiку склала $451,8, бюджэтнiкаў — $335,8 у эквiваленц
Сярэдняя зарплата работнікаў Беларусi ў кастрычнiку склала $451,8, бюджэтнiкаў — $335,8 у эквiваленце
У Беларусi намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў у студзенi-кастрычнiку гэтага года склала Br867 тыс. Яна павялiчылася да ўзроўню аналагiчнага перыяду 2007 года на 25,9 працэнта (па прагнозу на 2008 год — на 18,8 працэнта), паведамiлi ў аддзеле развiцця сiстэм аплаты працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны. Сярэдняя зарплата ў кастрычнiку склала Br958,4 тыс. ($451,8 у эквiваленце). Гэты паказчык у работнiкаў прамысловасцi быў роўны $520,5; будаўнiцтва — $631,7; транспарту — $536,7; сувязi — $492,9; сельскай гаспадаркi — $292,4 у эквiваленце. Што датычыцца бюджэтнай сферы, то сярэднямесячная заработная плата за студзень-кастрычнiк гэтага года павялiчылася на 15,3 працэнта ў параўнаннi са студзенем-кастрычнiкам мiнулага года i дасягнула Br695,3 тыс. Сярэднi заработак бюджэтнiкаў у кастрычнiку склаў Br712,4 тыс., або $335,8 у эквiваленце. Кастрычнiцкая зарплата ўрачоў была ў сярэднiм $565,9; настаўнiкаў — $337,4; прафесарска-выкладчыцкага складу — $643,9; навуковых работнiкаў — $618,7; артыстаў — $372,7 у эквiваленце. Рэальная сярэднямесячная зарплата работнiкаў у Беларусi павялiчылася ў студзенi-кастрычнiку 2008 года на 9,5 працэнта ў параўнаннi са студзенем-кастрычнiкам 2007-га (пры прагнозе на гэты год — на 8,5 працэнта). БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэдняя зарплата работнікаў Беларусi ў кастрычнiку склала $451,8, бюджэтнiкаў — $335,8 у эквiваленц У Беларусi намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў у студзенi-кастрычнiку гэтага года склала Br867 тыс. Яна павялiчылася да |
|