21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Узнос работадаўцаў на пенсійнае страхаванне плануецца знiзiць на 1 працэнт

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Узнос работадаўцаў на пенсійнае страхаванне плануецца знiзiць на 1 працэнт

У Беларусi ў блiжэйшай перспектыве магчыма знiжэнне ўзносу работадаўцаў на пенсiйнае страхаванне, паведамiла БЕЛТА намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Каралёва.

Цяпер пенсiйны тарыф для работадаўцаў складае, у асноўным, 29 працэнтаў фонду заработнай платы. Прапануецца знiзiць памер узносу на абавязковае сацыяльнае (пенсiйнае) страхаванне ў Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацабароны да 28 працэнтаў. На арганiзацыi, якiя выплачваюць узносы па больш нiзкаму тарыфу, гэта новаўвядзенне не распаўсюджваецца. Знiжэнне тарыфу на 1 працэнт (з 30 працэнтаў да 29 працэнтаў) прапануецца ўвесцi i для фiзiчных асобаў, якiя самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы, i для Белдзяржстраха.

"Пры распрацоўцы гэтых прапаноў былi прыняты пад увагу фактычныя расходы фонду на выплату пенсiй i яго сённяшнi фiнансавы стан, — сказала намеснiк мiнiстра. — Знiжэнне тарыфу на 1 працэнт не прывядзе да праблемы са своечасовасцю пенсiйных выплат i не адаб’ецца негатыўна на росце памераў пенсiй".

Як вядома, дзеючы ў Беларусi пенсiйны тарыф — адзiн з самых высокiх на постсавецкай прасторы. Але знiзiць страхавую нагрузку больш радыкальна не ўяўляецца магчымым, паколькi са збiраемых узносаў фiнансуюцца пенсii практычна чвэрцi насельнiцтва краiны, прычым у блiжэйшыя гады чакаецца прыток атрымальнiкаў у пенсiйную сiстэму. А памер пенсiй у Беларусi — даволi высокi (па гэтым паказчыку рэспублiка знаходзiцца на трэцiм месцы ў СНД пасля Расii i Казахстана). Тэмп росту намiнальнай пенсii ў 2009 годзе павiнен скласцi 122,7 працэнта, рэальнай — 114 працэнтаў.

Сярод iншых прапаноў, якiя закранаюць вобласць фармiравання даходаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, — устанаўленне гранiчнага ўзроўню заработку для налiчэння ўзносаў на пенсiйнае страхаванне. Прапануецца вызвалiць ад выплаты страхавых узносаў частку даходаў, якая перасягае чатырохразовую велiчыню сярэдняй заработнай платы ў рэспублiцы. Рэалiзацыя гэтай меры дасць магчымасць вызвалiць сродкi некаторых работадаўцаў i работнiкаў у памеры 0,2 працэнта фонду заработнай платы (у 2009 годзе — каля Br104,3 млрд). "Мы разлiчваем, што грошы, якiя застануцца ў распараджэннi работнiка, ён накiруе ў тым лiку i на дадатковае пенсiйнае страхаванне", — сказала субяседнiца.

Акрамя таго, плануецца адмянiць кампенсацыю работадаўцамi сродкаў на выплату пенсiй за работу са шкоднымi ўмовамi працы ў сувязi з увядзеннем у рэспублiцы прафесiйнага пенсiйнага страхавання з 1 студзеня 2009 года. Гэта кампенсацыя складае прыкладна 0,15 працэнта фонду заработнай платы (паводле ацэнкi на 2009 год — Br81,1 млрд).

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ў блiжэйшай перспектыве магчыма знiжэнне ўзносу работадаўцаў на пенсiйнае страхаванне, паведамiла БЕЛТА намеснiк мiнiстра працы i сацыяльна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика