21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калдагавор як сродак ад... звальнення

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калдагавор як сродак ад... звальнення

Твае правы

 

Каб справiць вяселле сына, работнiца сельгаскааператыва вырашыла заключыць дагавор i выпiсаць у гаспадарцы парсюка. Коштам больш за мiльён рублёў. Сума вялiкая, таму з’явiўся кампрамiсны варыянт — разлiк за мяса будзе адбывацца ў растэрмiноўку, паступовымi вылiкамi з заробкаў. Сiтуацыя нiбыта тыповая. Аднак з не зусiм звычайным працягам. Ужо на другi месяц сельгаспрадпрыемства пачынае рабiць вылiкi з зарплаты як самой жанчыны, так i яе мужа — работнiка гэтага ж СВК. I ў вынiку сям’я застаецца амаль без грошай... Цi мела рацыю кiраўнiцтва гаспадаркi? Зрэшты, адказ тут адназначны — плацiць за парсюка павiнен толькi той, на каго ён быў выпiсаны. А вось наконт законнасцi якiх-небудзь "утрыманняў" з мужа тут ужо ёсць вялiкiя сумненнi.

Мiж тым, не менш вострыя пытаннi ўзнiкаюць i з iншым. Цi можа санiтарка займацца рамонтам бальнiцы, як жыхару райцэнтра пашукаць работу ў сталiцы i якiм чынам можна "застрахавацца" ад звальнення пасля заканчэння тэрмiну кантракта? Усё гэта стала тэмамi чарговай "выязной прыёмнай" Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, што была наладжана днямi для жыхароў Iванаўскага i Драгiчынскага раёнаў Брэстчыны.

Дадатковы абавязак не з галавы

— Увогуле, калi наймальнiк знойдзе важкiя аргументы, то пашырыць службовыя абавязкi ён можа, — распавядае намеснiк начальнiка ўпраўлення прававога забеспячэння i кантролю Дэпар- тамента дзяржiнспекцыi працы Вадзiм Браташ. — Паводле артыкула 32 Працоўнага кодэкса, у такiм выпадку наймальнiк павiнен не менш чым за месяц пiсьмова паведамiць работнiку аб намеры вызначыць "дадатковую нагрузку". I калi работнiк з ёй пагодзiцца — ён будзе працаваць на новых умовах. А калi не пагодзiцца — праз месяц можа адбыцца звальненне з выплатай 2-тыднёвай выхадной дапамогi. Разам з тым трэба адзначыць: работнiк можа абскардзiць пашырэнне кола сваiх абавязкаў у камiсii па працоўных спрэчках цi дзяржiнспекцыi працы, а ў выпадку звальнення ёсць поўнае права звярнуцца на працягу месяца ў суд.

Пры гэтым iснуе вялiкая верагоднасць таго, што абскарджанне дасць вынiк. Патрабаваннi да канкрэтных прафесiй i пасад вызначаны ў тарыфна-квалiфiкацыйных даведнiках. I даручаць работнiку выкананне абавязкаў, якiя не стасуюцца з яго прафесiяй, пасадай i квалiфiкацыяй, нельга. У прыватнасцi, у час таго ж рамонту малодшы медперсанал магчыма "нагрузiць" уборкай смецця цi прывядзеннем у парадак памяшканняў. А вось фарбаваннем, пабелкай цi тынкаваннем — не.

Маральны ўрон без выключэнняў

Няшчаснае здарэнне на рабоце — выпадак неардынарны. Тым не менш сiтуацыi ўзнiкаюць розныя, скажам, цяжкую траўму можа атрымаць чалавек, якi працаваў... па дагаворы падраду. Цi можна ў такiм разе запатрабаваць кампенсацыi маральнага ўрону?

— Такое права ёсць, — адзначае Вадзiм Браташ. — Аднак пытаннi спагнання маральнага ўрону i яго памеру разглядаюцца толькi ў судзе. Дарэчы, у гэтым выпадку трэба звяртацца ў суд па месцы знаходжання арганiзацыi на працягу 3 гадоў з даты няшчаснага здарэння.

Кiраўнiк — таксама "кантрактнiк"

Работнiк адпрацаваў у арганiзацыi 32 гады. Увесь гэты час нiякiх прэтэнзiй да яго нiбыта не было. Але раптам, без "залiшнiх" тлумачэнняў, ён атрымлiвае папярэджанне — аб тым, што не будзе працягнуты кантракт. Што можна зрабiць? I цi магчыма ў выпадку звальнення патрабаваць, прынамсi, выплаты "выхадной дапамогi"?

— Працягнуць цi заключыць новы кантракт можна толькi па ўзаемнай згодзе бакоў, адпаведна, калi такой згоды наймальнiк не дае, працоўныя адносiны спыняюцца, — кажа Вадзiм Браташ. — Пры гэтым тлумачыць сваё рашэнне развiтацца з работнiкам наймальнiк сапраўды не павiнен, не мае тут значэння i адсутнасць дысцыплiнарных спагнанняў. Наймальнiк абавязаны зрабiць адно — не пазней чым за два тыднi (калi iншы тэрмiн не прадугледжаны ў калектыўным дагаворы) пiсьмова папярэдзiць аб будучым звальненнi.

Не выпадае весцi гаворку i аб выхадной дапамозе. З 2002 года кампенсацыя ў сувязi з заканчэннем тэрмiну кантракта не выплачваецца. Зразумела, што само звальненне можна аспрэчыць у судзе, прычым за разгляд справы нiчога плацiць не давядзецца. Аднак не сакрэт, што звычайна ў такой сiтуацыi суд прымае бок наймальнiка. У аднаўленнi на ранейшым месцы работнiку проста адмаўляюць.

Праўда, пэўныя варыянты "застрахавацца" ад звальнення пасля заканчэння тэрмiну кантракта ўсё ж ёсць. А шлях тут адзiн — калектыўны дагавор. Скажам, у iм можна вызначыць, што з арганiзацыi нельга звольнiць шматдзетных бацькоў, чалавека, якому засталося да пенсii пяць гадоў, супрацоўнiка, што назапасiў працяглы стаж i не мае дысцыплiнарных спагнанняў, цi работнiка, якi з’яўляецца адзiным кармiцелем у сваёй сям’i. Прычым тады такiя гарантыi для наймальнiка стануць законам.

Пры гэтым нельга не заўважыць, што спасылкi, нiбыта "кiраўнiцтва на такое нiколi не пойдзе", слушныя не заўсёды. Падчас заключэння калдагавора нялiшне нагадаць, што большасць адмiнiстрацыi — таксама наёмныя работнiкi. I мае такiя ж кантракты.  

Хто перш-наперш вiнаваты?

Работнiк комплекснага прыёмнага пункта даў аднавяскоўцу "ў доўг" вянок. А неўзабаве праходзiць рэвiзiя, якая выяўляе недастачу ў 190 тысяч рублёў. Работнiка звальняюць. I, да слова, нiякiх парушэнняў заканадаўства тут як быццам няма. Але ёсць адзiн "пiкантны" момант — пасля прыёму на работу з супрацоўнiкам КПП не падпiсалi дагавор аб матэрыяльнай адказнасцi.

— Калi такi дагавор падпiсаны насамрэч не быў, то лiчыць, што работнiк нясе матэрыяльную адказнасць нельга, — зазначае Вадзiм Браташ. — Нягледзячы на гэта, у выпадку здзяйснення работнiкам, якi непасрэдна абслугоўвае грашовыя i матэрыяльныя сродкi, вiнаватых дзеянняў i ў тым лiку недастачы, падобны факт можа даць падставы да страты даверу з боку наймальнiка i прывесцi да звальнення. Разам з тым неабходна падкрэслiць: паводле артыкула 241 Працоўнага кодэкса, усе пытаннi аб незаконнасцi звальнення i аднаўлення на ранейшым месцы вырашаюцца толькi ў судзе. Плацiць пошлiну тут зноў-такi не давядзецца. Аднак час на зварот у суд у дадзеным выпадку вельмi абмежаваны — усяго 1 месяц.

Гэтаксама ў суд неабходна звяртацца i ў выпадку, калi "забылiся" канчаткова разлiчыцца пры звальненнi. У такiм разе работнiк мае поўнае права патрабаваць свой сярэднi заробак за кожны дзень пратэрмiноўкi. А калi разлiк быў праведзены часткова, можна настойваць на спагнаннi сярэдняга заробку прапарцыянальна нявыплачанай суме.

Ехаць трэба не заўсёды

Знайсцi "лiшняе" месца ў абсалютнай большасцi рэгiёнаў складана. У той жа час у сталiцы колькасць вакансiй перавышае колькасць беспрацоўных у некалькi разоў, а самi ўмовы ўладкавання ў найбуйнейшым горадзе краiны сталi больш лiберальнымi. Адсюль цалкам лагiчнае пытанне: дзе можна даведацца, якiя спецыялiсты патрэбныя Мiнску?

Адразу можна сказаць, што шляхоў пошуку вакансiй некалькi. Так, можна звярнуцца ў тэрытарыяльны аддзел па працаўладкаваннi любога раёна сталiцы. Можна пацiкавiцца свабоднымi месцамi ў аддзеле iнфармацыйных тэхналогiй Камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама па вулiцы Пугачоўскай,9. Але цi не самай зручнай для рэгiёнаў крынiцай застаецца iнтэрнэт, у прыватнасцi, электронны адрас minsk.gоv.bу/rаbоtа.

Аднаго жадання мала

Цiкавы момант. Зусiм хутка работнiку споўнiцца 59 гадоў. Цi можна тады скасаваць кантракт i выйсцi на датэрмiновую пенсiю?

— Выйсцi на датэрмiновую пенсiю на год раней за агульны ўзрост можна выключна пры некалькiх умовах, — тлумачыць Вадзiм Браташ. — Па-першае, чалавека павiнен мець вялiкi (як правiла, гаворка iдзе аб 33 гадах для жанчын i 38 гадах для мужчын) стаж. А, па-другое, чалавек павiнен быць зарэгiстраваны ў якасцi беспрацоўнага. Прычым сёння права на датэрмiновую пенсiю з’яўляецца толькi тады, калi служба занятасцi пацвердзiць — знайсцi гэтаму беспрацоўнаму прымальнае месца ў рэгiёне нерэальна. Словам, стаць пенсiянерам да дасягнення агульнага ўзросту "па ўласным жаданнi" немагчыма. А тым больш немагчыма грамадзянiну, якi мае працоўны кантракт.

Без афармлення. Аднак з шанцамi

Нарэшце, таксама "пенсiйная праблема". Каб даглядаць старых бацькоў-iнвалiдаў I групы, жанчына кiнула работу. Аднак сам догляд афiцыйна аформлены нiдзе не быў. Цi могуць залiчыць яго ў стаж?

— Догляд iнвалiда I групы, незалежна ад ступенi сваяцтва, можа быць залiчаны ў стаж працаздольнаму чалавеку, якi не працуе, не займаецца прадпрымальнiцкай дзейнасцю, не атрымлiвае пенсiй i дапамог, пражывае ў адным населеным пункце з iнвалiдам i наведвае яго штодня, — адзначае начальнiк аддзела пенсiй i дапамог упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Iванаўскага райвыканкама Галiна Бяскроўная. — Прычым сам па сабе факт афiцыйнага афармлення тут не абавязковы — пацвердзiць догляд iнвалiда I групы для ўключэння гэтага часу ў стаж можна па паказаннях сведак.

Сяргей ГРЫБ.

Мiнск—Iванава.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб справiць вяселле сына, работнiца сельгаскааператыва вырашыла заключыць дагавор i выпiсаць у гаспадарцы парсюка. Коштам больш за мiльён рублёў. Сум
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика