Арыенцір для падрыхтоўкi — на адукацыйным партале
Арыенцір для падрыхтоўкi — на адукацыйным партале
На сайце Нацыянальнага iнстытута адукацыi (www.аdu.bу) абiтурыенты 2009 года могуць знайсцi праграмы ўступных iспытаў у ВНУ i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы. Нагадаем, што ў 2009 годзе выпуск базавай школы складзе 230 тысяч чалавек i больш як 110 тысяч чалавек выйдуць з сярэдняй школы. Пэўныя праблемы пры распрацоўцы праграм уступных iспытаў узнiклi сёлета ў сувязi з пераходам школы да 11-годкi. Вучнi 9-х i 11-х штрых-класаў, якiя навучаюцца па пераходных вучэбных праграмах, рызыкавалi аказацца ў няроўных умовах з вучнямi звычайных класаў, паколькi атэстоўвацца iм давядзецца адначасова. Таму перад рабочымi групамi па распрацоўцы праграм ставiлася адказная сацыяльная задача — зрабiць усё, каб iнтарэсы выпускнiкоў штрых-класаў не пацярпелi. Як патлумачылi журналiсту "Звязды" ў Мiнiстэрстве адукацыi, праграмы ўступных iспытаў для абiтурыентаў 2009 года маюць свае адметнасцi, паколькi стваралiся на "скрыжаваннi" двух праграм: звычайных i штрых-класаў. Зразумела, што на ўступныя iспыты не трапiлi раздзелы i пытаннi, якiя не вывучаюцца ў штрых-класах, або тэмы, якiя прадстаўлены толькi для азнаямлення. Наколькi гэта атрымалася, абiтурыенты могуць пераканацца цяпер асабiста. Арыенцiр для падрыхтоўкi ў iх ужо ёсць. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сайце Нацыянальнага iнстытута адукацыi (www.аdu.bу) абiтурыенты 2009 года могуць знайсцi праграмы ўступных iспытаў у ВНУ i сярэднiя спецыяльныя нав |
|